1.
Складзі і запішы слова.
Корань, як у слова стрымліваючы;
прыстаўка, як у слова
падбярозавік;
канчатак, як у слова вада;
суфікс, як у слова ночка.
_____________________________________________________________
2.
У назвы якіх беларускіх гарадоў уваходзіць гук [ ў].
Запішы.
___________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________
3.
Перакладзі словы на беларускую мову.
Занавески -
____________________________,
бумага - ______________________________,
сковорода -
___________________________,
вкус - ________________________________,
интересоваться -
_______________________.
4.
Бацьку Арцёма завуць Анатолій, бацьку Дашы – Віталій, а
бацьку Алёны – Васілій. Запішы поўныя імёны і імёны па бацьку дзяцей.
____________________________________________________________________________________________________________________________________
5.
Размяркуй дадзеныя выразы па слупках, зыходзячы з іх сэнсу.
Запішы іх. Абгрунтуй свой выбар.
Ва ўвесь дух, праз пень-калоду, нага за нагу, з усіх ног, адным махам.
_______________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________
6.
Як называюць “дзяцей” жывёл ? Запішы.
У каровы - __________, у сабакі
- ____________, у авечкі - __________,
у лася - ___________, у курыцы
- _____________, у слана - __________.
7.
Запішы назву ўстановы, у якой ужываюцца прыведзеныя
словы.
Пасылка, адрас, марка, канверт,
штэмпель - ______________________.
Жанглёр, клоўн, фокус, акрабат,
дрэсіроўшчык - ________________.
Спектакль, сцэна, акцёр,
антракт, дэкарацыя - _____________________.
8.
Пастаў націск у словах. З націскных складоў утвары новыя
словы.
Праца, лесвіца,
казачны ________________________________________
Саджанец, зіма,
лётчык ________________________________________
9.
Злучы часткі прыказак.
Новых сяброў набывай, як салавей без песні.
Прыгожая птушка пер’ем, ды хлеб ад яе салодкі.
Чалавек без Радзімы, а чалавек
уменнем.
Горкая часам праца, а старых не
забывай.
10.
Падкрэслі
прозвішчы беларускіх пісьменнікаў.
А.Ліндгрэн, А.Пушкін, Р.Барадулін, А.Чэхаў, А.Васілевіч, С.Маршак, Я.Колас,
М.Багдановіч.
Адказы
№ задання
|
Адказ
|
Колькасць балаў
|
1.
|
Падтрымка
|
2 бала (0,5 бала
за кожную частку слова)
|
2.
|
Іўе,
Магілёў,Тураў, Барысаў, Быхаў, Крычаў, Заслаўе, Рагачоў, Шклоў і інш.
|
па 1 балу за
слова
|
3.
|
Занавески - фіранкі,
бумага - папера,
сковорода - патэльня,
вкус - смак,
интересоваться - цікавіцца.
|
5 балаў (па
аднаму балу за кожнае слова)
|
4.
|
Арцём Анатольевіч,
Дар’я Вітальеўна, Алёна Васільеўна.
|
3 балы (па аднаму
балу за кожную пару слоў)
|
5.
|
Са зачэннем хутка
Са значэннем павольна
ва ўвесь дух, праз пень калоду
з усіх ног, нага за нагу
адным махам
|
6 балаў ( 5 балаў
за правільнае размеркаванне, 1 за абгрунтаванне выбару)
|
6.
|
У каровы - цяля, у сабакі -
шчаня, у авечкі - ягня, у лася - ласяня, у курыцы - кураня, у слана -
сланяня.
|
6 балаў (па
аднаму за слова)
|
7.
|
Пошта, цырк,
тэатр.
|
3 балы
|
8.
|
Пралеска,
самалёт.
|
2 балы
|
9.
|
Новых сяброў набывай, як салавей без песні.
Прыгожая птушка пер’ем ды хлеб ад яе салодкі.
Чалавек без Радзімы, а чалавек уменнем.
Горкая часам праца, а старых не забывай.
|
4 балы
|
10.
|
А.Ліндгрэн, А.Пушкін, Р.Барадулін, А.Чэхаў, А.Васілевіч,
С.Маршак, Я.Колас, М.Багдановіч.
|
4 балы
|
Комментариев нет:
Отправить комментарий