Асновы моўнай культуры


Т. Н. Шылько
АСНОВЫ МОЎНАЙ КУЛЬТУРЫ
ТЛУМАЧАЛЬНАЯ ЗАПІСКА
Асноўнай мэтай моўнай адукацыі з'яўляецца фарміраванне
асобы, здольнай практычна валодаць усімі відамі маўленчай
дзейнасці. Асаблівая ўвага надаецца ўдасканаленню моўнай
культуры — сукупнасці ведаў і навыкаў чалавека, якія забяс-
печваюць нарматыўнае прымяненне мовы з мэтай камунікацыі.
Складанасць гэтай працы ў пачатковай школе абумоўлена
тым, што камунікатыўныя якасці мовы — правільнасць, даклад-
насць, лагічнасць, чысціня, дарэчнасць, багацце і выразнасць —
пераважна не сфарміраваныя ў дзяцей у сувязі з недастатковас-
цю (ці нават адсутнасцю) беларускамоўнай практыкі. У вучняў
бедны слоўнікавы запас, яны дапускаюць шматлікія граматыч-
ныя і арфаэпічныя памылкі, іх маўленне знаходзіцца пад моц-
ным уплывам рускай мовы.
Прапанаваныя факультатыўныя заняткі «Асновы моўнай культуры», якія дапаўняюць заняткі беларускай мовы і літаратурнага чытання, носяць карэкцыйны характар і ствараюць умовы для павышэння матывацыі
вучняў, пераадолення магчымага псіхалагічнага бар'ера, развіц-
ця маўленчай дзейнасці вучняў, пры гэтым перавага аддаецца
аўдзіраванню (слуханню) і гаварэнню. Удасканаленне моўнай
культуры ідзе паралельна з фарміраваннем маўленчых навыкаў,
у цеснай сувязі з развіццём мовы.
Фарміраванне і развіццё звязнага маўлення — складаны
творчы працэс. Ен немагчымы без станоўчых эмоцый, захаплен-
ня. Падтрымліваць цікавасць вучняў да ўдасканалення ўласнага
маўлення дапамагаюць узорныя тэксты, займальныя матэрыялы.
Менавіта тэкст складае аснову дыдактычнага матэрыялу, з да-
памогай якога вучням прад'яўляюцца адпавед-
ныя веды і фарміруюцца асноўныя камунікатыўныя ўменні.
Пры гэтым задача настаўніка — максімальна актывізаваць па-
знавальныя магчымасці вучняў, прымусіць іх асэнсаваць пэўныя моўныя з'явы для рэалізацыі практычных задач навучання. На
занятках павінна быць створана такое моўнае асяроддзе, якое
спрыяла б гарманічнаму развіццю дзіцяці, інакш кажучы, ха-
рактарызавалася б аптымальным развіццёвым патэнцыялам.
Вучням неабходна прапаноўваць шматлікія практыкаванні
з мэтай фарміравання камунікатыўных і маўленчых навыкаў:
разгорнутыя адказы на пытанні; тэставыя заданні, звязаныя з
аналізам твора; вусны пераказ; розныя віды драматызацыі; вус-
нае слоўнае маляванне; расказванне вершаў, вывучаных на па-
мяць і г. д.
Вялікае значэнне для развіцця звязнага маўлення вучняў
мае прыдумванне розных сітуацый, з якімі дзеці сустракаюцца
ў штодзённым жыцці, напрыклад, папрасіць прабачэння ці да-
зволу, задаць пытанне.
Зразумела, што пабудаваць звязнае выказванне немагчыма
без дастатковага слоўнікавага запасу. Таму на занятках неабход-
на выхоўваць увагу вучняў да слова, яго значэння і формы.
Праграмай факультатыўных заняткаў прадугледжваецца матэрыял для засваення ўстойлівых словазлучэнняў, іх свядомага выкарыстання ў моў-
най практыцы. Напрыклад, дзецям прапануецца растлумачыць
выраз «малочныя рэкі з кісельнымі берагамі», а затым з да-
памогай настаўніка прыдумаць сказ або невялікі тэкст з гэтым
выразам.
Улічваючы тое, што выкарыстанне слоў, не напоўненых аса-
бістым вопытам перажывання, вядзе да ўзнікнення цяжкасцей
у суразмоўніцтве і пры гэтым стрымліваецца развіццё механіз-
маў, якія адказваюць за работу мыслення і творчай інтуіцыі,
вучням прапануецца эмацыянальна насычаны дыдактычны матэ-
рыял, бо толькі ў спалучэнні культуры мыслення, эмоцый і
маўлення можна дасягнуць высокай камунікатыўнай культуры,
якая сёння вельмі патрэбна грамадству.
Такім чынам, у працэсе правядзення факультатыўных заняткаў вырашаюцца наступныя задачы:
  удасканаленне камунікатыўных якасцей маўлення вучняў;
  развіццё псіхічных працэсаў, якія знаходзяцца ў цеснай
сувязі з развіццём маўлення;
  выхаванне эстэтычнага ўспрымання свету, мастацкага густу;
  далучэнне да беларускай літаратурнай спадчыны, культур-
ных і гістарычньгх каштоўнасцей.
Дасягнуць пастаўленых задач магчыма пры выкарыстанні
прынцыпаў: камунікатыўнай накіраванасці, культурна-краязнаў-
чай арыентаванасці, тэматычнай падачы матэрыялу, апоры на
ўласныя перажыванні, назіранні і вопыт.
Важнае значэнне мае таксама пабудова заняткаў у адпавед-
насці з заканамернасцямі засваення мовы і дыдактычнымі па-
трабаваннямі. Эфектыўнасць у фарміраванні моўнай культуры дасягаецца, калі:
  развіты маўленчы апарат, здольны каардынаваць моварухальныя і слыхавыя адчуванні;
  сфарміравана здольнасць разумець лексічныя і граматычныя моўныя значэнні;
  існуе апора на папярэдні маўленчы вопыт;
  улічваюцца ўзроставыя і індывідуальныя асаблівасці маўленчага развіцця дзіцяці;
  створаны ўмовы для фарміравання станоўчай матывацыі ў адносінах да засваення мовы.
Факультатыўныя заняткі «Асновы  моўнай  культуры»  адрозніваюцца
ад традыцыйных урокаў метадычнымі падыходамі і структурай.
Навучанне ў руху — адно з важных патрабаванняў.  Яно
адпавядае прыродным асаблівасцям дзяцей малодшага школьнага ўзросту. Дзіця, якое можа рэалізаваць на занятках сваю энергію, патрэб-
насць у рухах, гульні, эмацыянальных выбухах, не стоміцца, не
адчуе той перагрузкі, якая часта суправаджае працэс навучання.
Улічваючы тое, што вельмі важна развіваць маўленчы апарат
школьніка, адказны за моварухальныя і слыхавыя адчуванні,
адным са структурных элементаў заняткаў з'яўляецца артыкуля-
цыйная гімнастыка. Яе задача — умацаваць мышцы артыкуля-
цыйнага апарату, развіваць сілу, рухомасць і дыферэнцырава-
насць рухаў органаў, якія ўдзельнічаюць у маўленчым працэсе.
Неабходна навучыць дзіця адрозніваць рускае і беларускае гу-
кавымаўленне, умець ажыццяўляць хуткі пераход з рускага на
беларускае артыкуляванне.
Прынцып навучання ў руху рэалізуецца і праз арганізацыю
практыкаванняў для ўдасканалення дробнай маторыкі. 3 гэтай
мэтай вучням прапануюцца шматлікія пальчыкавыя гульні, якія
садзейнічаюць не толькі актыўнаму развіццю маўленчых функ-
цый, але і ствараюць пэўны эмацыянальны фон, станоўча ўздзей-
нічаюць на здароўе дзяцей.
Неабходна імкнуцца, каб пальчыкавыя гульні праводзіліся
ў спалучэнні рухаў з маўленнем дзяцей. Прагаворванне верша-
ваных радкоў адначасова з рухамі садзейнічае развіццю слыха-
вага ўспрымання, развівае здольнасць разумець змест вершава-
нага тэксту, адчуваць яго рытм. У выніку гэтага маўленне дзя-
цей становіцца болып упэўненым, дакладным, эмацыянальным.
Пры пабудове заняткаў курса неабходна ўлічваць прынцып
мінімізацыі моўнага матэрыялу, у адпаведнасці з якім настаўнік
акрэслівае фанетыка-арфаэпічныя, лексічныя і граматычныя
з'явы, якія маюць практычную вартасць і неабходныя для па-
будовы ўласнага выказвання. Пэўная абмежаванасць дазваляе
арганізаваць шматразовае паўтарэнне моўных з'яў. Пры гэтым
правільныя выказванні дзяцей замацоўваюцца ў свядомасці,
набываецца здольнасць запамінаць традыцыю спалучэння моў-
ных адзінак у маўленчай плыні, а гэта значыць засвойваць нор-
му літаратурнага маўлення.
Прынцып мінімізацыі моўнага матэрыялу не супярэчыць вы-
карыстанню на занятках тэкстаў з незнаёмай лексікай. Словы,
якія нясуць ключавую сэнсавую нагрузку, варта тлумачыць праз
кантэкст, у працэсе чытання або расказвання, абапіраючыся на
лексічнае акружэнне. Аднак уводзіць іх у актыўны слоўнік не
мэтазгодна, бо яны не заўсёды з'яўляюцца частотнымі, неаб-
ходнымі для прадуцыравання дзіцячых выказванняў.
Арганізацыя на занятках дыялога, палілога — таксама неаб-
ходная ўмова навучання. Лепш за ўсё, калі маўленчай дзей-
насцю будзе ахоплена як мага больш дзяцей, таму на занятках
прапануюцца калектыўныя гульні, харавыя адказы, драматыза-
цыя невялікіх твораў, дзе кожнае дзіця атрымлівае ролю.
Усё гэта спрыяе стварэнню той эмацыянальнай атмасферы,
якая неабходна для фарміравання станоўчай матывацыі ў дзя-
цей, без якой навучанне ператвараецца ў цяжкую нецікавую
працу.
Структура заняткаў можа быць розная ў залежнасці ад па-
стаўленай мэты і сфармуляваных задач. Як правіла, яна ўклю-
чае ўводзіны ў тэму (пастаноўка праблемнага пытання, загадван-
не загадкі і інш.), чытанне настаўнікам тэксту з мэтай выпра-
цоўкі. ў вучняў навыку аўдзіравання, работу з тэкстам для фар-
міравання камунікатыўных якасцей маўлення, арганізацыю ка-
мунікатыўных сітуацый, работу з фразеалагізмамі, розныя віды гімнастык (дыхальную, артыкуляцыйную, пальчыкавую), маляванне з наступным апавяданнем пра змест сваёй працы, дыдактычныя гульні, рэфлексію.
У I класе на тэкстах пра з'явы прыроды выпрацоўваецца
правільнасць маўлення дзяцей, фарміруецца тэхніка маўлення,
асноўнымі кампанентамі якой з'яўляюцца дыханне, голас, дыкцыя, вымаўленне.
У II класе дзеці знаёмяцца з прыродай Беларусі, старажыт-
нымі гарадамі і паданнямі. Пры гэтым пашыраецца слоўнікавы
запас вучняў, мова ўзбагачаецца ўстойлівымі зваротамі, удаска-
нальваецца тэхніка маўлення.
У III класе навучэнцы атрымліваюць пэўныя звесткі пра
народныя мастацкія промыслы, сучасную тэхніку. Асаблівая
ўвага звяртаецца на багацце, дакладнасць, выразнасць маўлен-
ня. Працягваецца праца над засваеннем устойлівых словазлучэнняў.
Тэмамі тэкстаў для назірання, чытання і абмеркавання ў
IV класе з'яўляюцца найважнейшыя каштоўнасці чалавека: сам
чалавек, сям'я, Радзіма, экалогія, мір. Дзеці вучацца логіцы
выказвання, уменню абгрунтоўваць свае думкі.
Факультатыўныя заняткі павінны даць не толькі пэўныя звесткі аб нормах маўлення, фарміраваць багатае, дакладнае і выразнае маўленне,
пашыраць уяўленні дзяцей пра культуру і каштоўнасці свайго
народа і свету, але і развіваць творчыя здольнасці вучняў. Не-
абходна падтрымліваць дзяцей у іх імкненні скласці апавяданне
ці верш, нешта намаляваць ці праспяваць.
Пажадана, каб сфарміраваныя ўменні і навыкі знайшлі пры-
мяненне ў пэўнай дзейнасці вучняў. Для дзяцей малодшага школьнага ўзросту гэта могуць быць святы, якімі, як правіла, завяршаецца вывучэнне пэўнай тэмы.
Факультатыўныя заняткі «Асновы моўнай культуры» могуць праводзіцца ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай і рускай мовамі навучання. Настаўнік мае права ўнесці пэўныя карэктывы ў змест і структуру заняткаў у залежнасці ад маўленчай падрыхтаванасці вучняў, узросту і псіхалагічных асаблівасцей, сфарміраванасці моўнай культуры.
ПРАГРАМЫ
I КЛАС (34 гадзіны)
I  чвэрць
ГУКІ I ФАРБЫ ВОСЕНІ
Гукі вакол нас. «Мова» лесу, вуліц, жывёл, птушак. Мова
чалавека. Патрабаванні да маўлення чалавека.
Гукі і фарбы залатой восені. Назіранне за асеннім лесам,
яго гукамі і фарбамі. Перадача ўяўленняў у творчасці пісьмен-
нікаў і мастакоў. Сваё бачанне залатой восені.
Восеньскія прыметы і з'явы: туманы, бабіна лета, замаразкі,
дажджы. Назіранне ў прыродзе за гэтымі з'явамі. Знаёмства з
мастацкімі творамі.
Дары восені: дары поля, лесу, саду. Фарміраванне ўмення
апісваць прадмет.
Позняя восень. Яе гукі і фарбы. Параўнанне залатой і поз-
няй восені.
Абагульненне па тэме. Свята восені.
II  чвэрць
ІДЗЕ, СПЯШАЕЦЦА ЗІМА
Напярэдадні зімы. Назіранне за небам, паветрам, хмарамі.
Подых зімы.
Першы снег. Радасць ад першага снегу. Сняжынкі. Гукі і
фарбы снежня.
Зіма ў лесе. Назіранні ў прыродзе. Зімовы лес у творчасці
пісьменнікаў і мастакоў. Зімовы лес ва ўяўленнях дзяцей. По-
шукі перадачы сваіх уяўленняў сродкамі мовы.
Сустракаем Новы год. Навагодняя ёлка. Колеры і настрой.
Навагоднія падарункі. Калі і як сустракаюць Новы год у іншых
краінах свету.
III  чвэрць
ЗІМА, ЗІМА МАРОЗНАЯ
Ой, калядачкі! Народныя традыцыі і абрады. Калядныя пес-
ні і гульні.
Якая ты, зіма? Зімовы ранак. Сонечны марозны дзень. За-
вея, мяцеліца, адліга. Зімовы вечар. Назіранне за надвор'ем.
Зімовыя забавы. Горка, каток, снежная баба.
Жывёлы зімой. Птушкі зімой. Птушыныя сталоўкі. Жыццё
звяроў зімой.
Зімовыя месяцы. Назвы, іх паходжанне.
Бывай, зіма марозная! Народныя традыцыі. Провады зімы.
НАПРАДВЕСНІ
Подых вясны. Сакавіцкі снег. Крыгаход. Паводка. Раўчукі.
Дзіцячая флатылія.
8 Сакавіка. Свята мам, бабуль, сястрычак. Абуджэнне лесу: дрэў, звяроў. Прылёт птушак. Гуканне вясны. Падрыхтоўка і правядзенне свята.
IV чвэрць
ЛЁГКІЯ КРЫЛЫ ВЯСНЫ
Красавік ідзе з пралескамі. Першацветы. Назіранне ў пры-
родзе. Вусныя малюнкі.
Фарбы і гукі мая. Назіранне за лесам, полем, небам. Дождж.
Вясёлка. Майскія кветкі.
Чакаем, лета, мы цябе. Спякота. Навальніца. На лузе летам.
Абагульненне. Свята «Месяц за месяцам».
КАМУНІКАТЫЎНА-МАЎЛЕНЧАЯ ДЗЕЙНАСЦЬ
Успрыманне і разуменне тэкстаў, прачытаных настаўнікам;
узбагачэнне слоўніка; авалоданне літаратурным вымаўленнем;
рэгуліроўка правільнага дыхання, голасу, дыкцыі; вуснае кан-
струяванне сказаў, ролевыя гульні. Праца над рознымі элемента-
мі інтанацыі: мелодыкай (паніжэнне і павышэнне тону), інтэн-
сіўнасцю (сіла і слабасць вымаўлення), тэмпам (хуткае або па-
вольнае вымаўленне, паўзы паміж рэплікамі) і тэмбрам маў-
лення (гукавая афарбоўка маўлення), рознымі відамі націску.

II КЛАС (34 гадзіны)
I чвэрць
МОЙ ЗЯЛЁНА-БЛАКІТНЫ КРАЙ
Уводзіны. Беларусь — мая Радзіма. Родная мова. Прырода
і мы.
Беларусь лясная. У асеннім лесе. Птушыныя песні. Ляснымі
сцяжынкамі. Белавежская пушча. Зубр — гаспадар Белавежскай
пушчы. Жывёлы беларускіх лясоў — героі беларускіх казак.
II  чвэрць
МОЙ ЗЯЛЁНА-БЛАКІТНЫ КРАЙ
Водныя прасторы Беларусі. Беларусь рачная. Беларусь азёр-
ная. Жывёлы рэк, азёр, балот у казках і паданнях. Птушкі
азёр, балот. Жывёльны свет рэк і азёр: рыбы, ракі. Беларускія
крыніцы. Да прыроды — з любоўю і клопатам.
Абагульненне.  Мой зялёна-блакітны край.
III  чвэрць
СТАРАЖЫТНАЯ БЕЛАРУСЬ
Старажытныя часы. Плямёны: дрыгавічы, крывічы, радзі-
мічы.
Жыццёвыя асновы. Агонь — крыніца жыцця. Сонца, соней-
ка, свяці! Вада ў жыцці людзей. Родная зямля.
Памяць пра легенды. Добрыя і злыя духі ў казках і падан-
нях.
IV  чвэрць
СТАРАЖЫТНАЯ БЕЛАРУСЬ
Паселішчы Беларусі. Назвы гарадоў на карце Беларусі. Ста-
лічныя гарады. Паданні і легенды. Гербы беларускіх гарадоў.
Абарончыя збудаванні на беларускай зямлі. Замкі і крэпас-
ці. Іх значэнне ў старажытнасці і сучаснасці. Міфы і легенды.
Асветнікі Беларусі. Ефрасіння Полацкая, Сімяон Полацкі,
Кірыла Тураўскі, Францыск Скарына. Значэнне ведаў у жыцці
чалавека.
Абагульненне па тэме. Люблю цябе, мая Радзіма.
КАМУНІКАТЫЎНА-МАЎЛЕНЧАЯ ДЗЕЙНАСЦЬ
Замацаванне навыкаў тэхнікі маўлення, назіранне за асаблі-
васцямі ўжывання ў мове вобразных сродкаў. Выкарыстанне
слова ва ўласцівым яму значэнні, правільнае лексічнае спалу-
чэнне слоў, дакладнае ўжыванне ў мове. Уменне ярка перадаць
лагічны і эмацыянальны змест выказвання, свабодна замяняць
словы ў мэтах удасканалення тэксту; фарміраванне адэкватнага
ўспрымання сэнсу слова ў кантэксце з усімі кантэкстуальнымі
адценнямі.

III КЛАС (35 гадзін)
I  чвэрць
НАРОДНЫЯ ПРОМЫСЛЫ БЕЛАРУСІ
Уводзіны. Майстрамі багатая Беларусь.
Горад майстроў. У кузні. Ткацтва. Матэрыялы для ткац-
тва: воўна, лён. У швейнай майстэрні. Майстрыхі-вязальшчыцы.
У майстэрні шаўца. Матэрыялы для пляцення. Казка горада
майстроў.
II  чвэрць
НАРОДНЫЯ ПРОМЫСЛЫ БЕЛАРУСІ
Горад майстроў. У майстэрні сталяра. Інструменты. У майстэрні ганчара. Як нараджаецца посуд. Майстар-пекар. Хлеб — усяму галава.
Працоўная сям'я. Тата — майстар на ўсе рукі. Мая мама —
працаўніца. Чаму навучылі бабуля і дзядуля.
Абагульненне па тэме. Запрашаем на кірмаш.

III  чвэрць
БЕЛАРУСЬ СУЧАСНАЯ
У свеце рэчаў і машын. Гадзіннік. Электрычная лямпачка.
Тэлевізар. Любімыя тэлеперадачы. Тэлефон. Важныя нумары.
Размаўляем па тэлефоне. Пыласос, прас, халадзільнік. Як рэчы мне дапамагаюць.
IV  чвэрць
БЕЛАРУСЬ СУЧАСНАЯ
У свеце рэчаў і машын. Машыны на вуліцах горада. Гарад-
скі транспарт. Машыны на будоўлі. Машыны на палях. Чыгун-
ка. Падземная дарога.
Абагульненне па тэме. Машыны на службе чалавека.
КАМУНІКАТЫЎНА-МАЎЛЕНЧАЯ ДЗЕЙНАСЦЬ
Разгорнутыя адказы на пытанні, аналіз твора па тэкставых
заданнях, вусны пераказ; розныя віды драматызацыі; вуснае
слоўнае маляванне; расказванне вершаў, вывучаных на памяць;
засваенне ўстойлівых словазлучэнняў, іх свядомае выкарыстанне
ў моўнай практыцы, праца над тэхнікай маўлення.

IV КЛАС (34 гадзіны)
I  чвэрць
Я — ЧАЛАВЕК
Уводзіны. Жыццё пражыць — не поле перайсці.
Чалавек і яго пачуцці: радасць і гора, любоў і нянавісць.
Чалавек і яго якасці: дабрыня, шчодрасць, смеласць, эгаізм
і інш.
Чалавек і яго блізкія: бацькі, браты, сёстры, бабулі і дзяду-
лі, сябры.
II  чвэрць
Я — ЧАЛАВЕК
Чалавек і яго справы. Дасягненні чалавека ў навуцы, тэх-
ніцы, літаратуры, мастацтве, спорце.
Чалавек і яго мары. Быць чалавекам. Выбар прафесіі. Зна-
камітыя людзі свету.
III  чвэрць
ХАЙ ЗАЎЖДЫ БУДЗЕ МІР
Войны на тэрыторыі Беларусі. Што прынеслі войны Белару-
сі. Трагедыя і лёсы людзей. Лёс маёй сям'і ў гады Вялікай
Айчыннай вайны. Дзеці супраць вайны.
Шчасце мірнага жыцця. Аднаўленне краіны. Квітнеючая
Беларусь.
IV  чвэрць
БЕПАРУСЬ У МАІМ СЭРЦЫ
Жыць — Радзіме служыць. Дасягненні беларусаў. Знакамі-
тыя людзі Беларусі. Землякі, якімі ганарымся.
Зберажом зямлю пад белымі крыламі. Трагедыя Чарнобыля.
Праблемы экалогіі. Праблемы здароўя. Што я хачу зрабіць для
Беларусі.
КАМУНІКАТЫЎНА-МАЎЛЕНЧАЯ ДЗЕЙНАСЦЬ
Узбагачэнне слоўнікавага запасу, удзел у пэўнай маўленчай
сітуацыі; падрыхтоўка паведамлення на зададзеную тэму: уменне
збіраць матэрыял па тэме, абгрунтоўваць свае думкі, адстойваць
уласную пазіцыю. Замацаванне навыкаў тэхнікі маўлення.

Літаратура
І.Шылько Т. М. 3 роднай мовай дзень за днём: Да курса на выбар
«Асновы моўнай культуры»: дапаможнік для настаўнікаў. — Мн.:
Народная асвета, 1999. — 128 с.
2.Шылько Т. М. 3 роднай мовай па Беларусі: Да курса «Асновы
моўнай культуры»: дапаможнік для настаўнікаў. — Мн.: УП «ІВЦ
Мінфіна», 2002. — 128 с.


Комментариев нет:

Отправить комментарий