Вытокі роднай мовы

Учебная программа факультативных занятий «Вытокі роднай мовы» утверждена Президиумом Научно-методического совета
при Министерстве образования Республики Беларусь
по дошкольному, общему среднему и специальному образованию (протокол № 6 от 11.11. 2015)


Вучэбная праграма факультатыўных заняткаў
«Вытокі роднай мовы»
для I–IV класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай i рускай мовамі навучання


Тлумачальная запіска

Факультатыўныя заняткі «Вытокі роднай мовы» накіраваны на стварэнне дадатковых умоў для сістэматычнай работы па павышэнні вучэбнай матывацыі малодшых школьнікаў да вывучэння беларускай мовы, для развіцця іх маўленчай дзейнасці праз аўдзіраванне (слуханне), гаварэнне і чытанне, праз пераадольванне магчымых псіхалагічных бар’ераў падчас камунікатыўных зносін на беларускай мове. Азнаямленне з багаццем беларускага фальклору, з лепшымі ўзорамі нацыянальнай дзіцячай літаратуры, з прыгажосцю і разнастайнасцю роднай прыроды, побытам і рамёствамі продкаў дапамагае ўсведамленню дзецьмі сваёй прыналежнасці да нацыі, багатай традыцыямі, дасягненнямі ў культуры, навуцы і адукацыі, садзейнічае развіццю ў іх жадання быць карыснымі і значнымі асобамі ў сваім грамадстве, фарміраванню нацыянальнага светапогляду.
Асноўная мэта факультатыўных заняткаў «Вытокі роднай мовы» — актыўнае засваенне актуальнай лексікі, пашырэнне слоўніку навучэнцаў для ажыццяўлення камунікацыі на беларускай мове і фарміравання нацыянальнага светапогляду.
Факультатыўныя заняткі «Вытокі роднай мовы» вырашаюць наступныя задачы:
– зацікавіць навучэнцаў роднай мовай, яе прыгажосцю, мелодыкай, адметнасцю;
– фарміраваць у навучэнцаў актыўны слоўнікавы запас на лепшых узорах фальклору і літаратурнай спадчыны;
– вучыць праз роднае слова ўспрымаць навакольны свет і сябе ў ім, спасцігаць дабрыню і чалавечнасць у зносінах, павагу і пашану да сваіх родных, да народа, да Айчыны;
– ствараць эмацыянальна-прыемнае асяроддзе для эфектыўнага ўспрымання беларускай мовы і маўленчай дзейнасці навучэнцаў.
Вырашыць пастаўленыя задачы магчыма пры ўмове рэалізацыі наступных прынцыпаў адбору зместу факультатыўных заняткаў «Вытокі роднай мовы»: нацыянальна-культурнай адметнасці, камунікатыўнай накіраванасці, адпаведнасці ўзроставым магчымасцям навучэнцаў, апоры на іх уласныя перажыванні, назіранні і вопыт, сістэмнасці і паступовага пераходу ад простага да складанага для эфектыўнага ўспрымання матэрыялу і фарміравання слоўнікавага запасу. Безумоўна, важным стымулам для развіцця пазнавальнага інтарэсу з’яўляецца навізна зместу, яго незвычайнасць, нечаканасць, нестандартнасць. Адначасова, каб выклікаць цікавасць да вучэння, матэрыял павінен быць часткова знаёмым. Яшчэ да школы ў дзецей, што сутыкаюцца з мноствам ведаў, складаецца ўяўленне пра жывёльны і раслінны свет, пра адносіны паміж людзьмі і г. д. Новыя веды набываюць толькі тады асаблівы сэнс, калі адбываецца параўнанне папярэдніх ведаў з тымі, што спасцігаюцца сёння.
Змест факультатыўных заняткаў «Вытокі роднай мовы» і формы іх правядзення паспрыяюць удасканаленню маўленчай дзейнасці навучэнцаў толькі тады, калі выклікаюць цікавасць да беларускай мовы і павысяць матывацыю да яе вывучэння, калі падабраны дыдактычны матэрыял будзе з’яўляецца і сродкам навучання, і ўзорам для выкарыстання лексічных рэсурсаў мовы, калі для папярэджвання ўзнікнення стамляльнасці і псіхаэмацыянальнага напружання навучэнцаў будзе адбывацца частая змена відаў дзейнасці. Арганізацыя слухання і чытання мастацкіх твораў, дыялогу, палілогу, харавых адказаў, правядзенне калектыўных гульняў і драматызацый — неабходныя ўмовы навучання на занятках «Вытокі роднай мовы». Чым болей пачуццяў, уражанняў і перажыванняў выкліча прапанаваны матэрыял, тым хутчэй адбудзецца фарміраванне станоўчай матывацыі да маўленчай дзейнасці на беларускай мове. Адно з важнейшых патрабаванняў да правядзення факультатыўных заняткаў — навучанне ў руху праз гульню, што адпавядае прыродным асаблівасцям дзяцей, папярэджвае перагрузкі і стамляльнасць. Прагаворванне вершаваных радкоў адначасова з рухамі садзейнічае развіццю слыхавога ўспрымання, развівае здольнасць разумець вершаваны тэкст, адчуваць яго рытм. У выніку маўленне навучэнцаў стане больш упэўненым, дакладным, эмацыянальным.
Структура факультатыўных заняткаў залежыць ад пастаўленай мэты і задач, але абавязковымі элементамі з’яўляюцца:
– увядзенне ў тэму праз пастаноўку праблемных пытанняў, праз загадкі, прымаўкі, скорагаворкі і г. д.;
– слоўнікавая работа;
– праца з тэкстам;
– арганізацыя камунікатыўных сітуацый;
– рэфлексія.
Змест факультатыўных заняткаў прадстаўлены наступнымі раздзеламі:
·     «З імі слаўна забаўляцца, імі добра любавацца» (I клас);
·     «Вакол мяне дзівосны свет!» (II клас);
·     «Я жыву сярод людзей» (III клас);
·     «Для чаго мы, людзі, на зямлі жывём» (IV клас).
Неабходна, каб з першых заняткаў навучання беларускай мове вучні адчувалі задавальненне, радасць, замілаванне. Калі гэтыя пачуцці перажываюцца даволі працяглы час, то ўзнікае патрэба ў самой дзейнасці, фарміруецца станоўчы ўнутраны матыў да такой дзейнасці.
Матэрыял, прапанаваны для работы на факультатыўных занятках, грунтуецца на лепшых узорах беларускай народнай і аўтарскай паэзіі. Вучняў гэтага ўзросту захапляе рытм, рыфма, мелодыя радка. Непасрэднасць і эмацыянальнасць дапамагаюць правільна адчуць настрой верша, атрымаць асалоду ад гучання вершаванага твора. На першапачатковым этапе навучання беларускай мове менавіта паэтычны твор дазваляе найбольш эфектыўна засвойваць асаблівасці вымаўлення гукаў і беларускага націску.
Змест навучання ў I класе складаецца з дзвюх частак: «У хаце і каля хаты» і «Бор цяністы — іхні дом». У першай частцы вучэбнай праграмы зместавай асновай маўлення з’яўляюцца звесткі пра тое, як выглядаюць, як сябе паводзяць, якія маюць звычкі кот, певень, сабака, каза, карова, свіння, конь, авечка, гусь, качка, індык, верабей, бусел. Большасць з іх — гэта жывёлы, якіх дзеці ведаюць, маюць вопыт зносін і любяць. Адбываецца знаёмства са знешнім выглядам і паводзінамі жывёл, іх мянушкамі. Вучні даведваюцца праз гульні і забаўкі, як дарослыя жывёлы клапоцяцца аб малых, як малыя спасцігаюць навуку жыцця. Вучні назіраюць за тым, як жывёлы могуць забаўляцца, вучыцца, хварэць, лячыцца; засвойваюць асноўныя навыкі абыходжання з жывёламі.
Прыкладна па такой жа схеме ў другой частцы «Бор цяністы — іхні дом» прадстаўлены лясныя жыхары: заяц, вавёрка, вожык, ліса, воўк, мядзведзь, дзік, барсук, бабёр, лось, зубр, дзяцел, зязюля.
Выпрацоўваецца правільнасць маўлення, адбываецца засваенне адпаведнай лексікі і фарміруюцца камунікатыўныя навыкі навучэнцаў.
У II класе (раздзел «Вакол мяне дзівосны свет!») навучанне заснавана на прыродазнаўчым матэрыяле. Новыя веды пра знаёмыя з дзяцінства аб’екты бліжэйшага асяроддзя набываюць асаблівы сэнс, спрыяюць развіццю мыслення ад канкрэтна-вобразнага да абстрактнага, лепшаму засваенню тэарэтычных ведаў, паразуменню сувязі навуковых ведаў з жыццём, павышаюць цікавасць да ведаў і робяць працэс іх засваення больш лёгкім, садзейнічаюць іх трываласці.
Выкарыстанне мастацкіх твораў прыродазнаўчага зместу ўзбагачае і ажыўляе навучальны працэс, выхоўвае ўважлівыя, удумлівыя адносіны да роднай прыроды, пачуццё любові да роднага краю, уменне бачыць прыгожае ў навакольным свеце.
Вучні адпраўляюцца ў падарожжа па садзе, кветніку, на агарод, луг, поле, лес, вадаём, на вуліцы і ў паркі горада. Даведаюцца, адкуль бяруцца яблыкі, чаму кажуць «вусень-ненажэра» і «пчолка-працаўніца», што жыта паходзіць ад слова «жыць», чым вабіць лес, куды бяжыць ручаёк і г. д. Навучэнцы завітаюць у батанічны сад і заапарк, убачаць прыгажосць і багацце роднага краю, пазнаёмяцца з беларускімі народнымі гульнямі.
Пры гэтым значна пашыраецца слоўнікавы запас другакласнікаў, мова ўзбагачаецца ўстойлівымі выразамі, удасканальваецца тэхніка маўлення. Рэалізуюцца сувязі з вучэбным прадметам «Чалавек і свет».
У III класе для навучэнцаў важным становіцца працэс самапазнання: больш глыбокае ўсведамленне асабістага існавання, наяўнасці канкрэтных станоўчых якасцей, разуменне сваіх магчымасцей. Асэнсоўваюцца каштоўнасныя адносіны да сям’і, значнасць кожнага ў ёй чалавека. Навучэнцы актыўна авалодваюць навыкамі адносін у школьным калектыве: наладжванне добразычлівых кантактаў з групай равеснікаў, уменне заводзіць сяброў. Вучацца заўважаць станоўчыя якасці іншых людзей. Гэтым тлумачыцца асаблівасць зместу факультатыўных заняткаў у III класе пад агульнай назвай «Я жыву сярод людзей».
Абапіраючыся на змест мастацкіх твораў, дзеці ўсведамляюць сябе і іншых як людзей пэўнага ўзросту, з адметнымі рысамі характару, з марамі і ўяўленнямі пра шчасце. Спасцігаюць значэнне і ролю родных людзей. Задумваюцца, што яны любяць рабіць разам з мамай і татам, з дзядулем або бабуляй, якія якасці хацелі б пераняць у сваіх бацькоў, сваякоў, сяброў, знаёмых. На факультатыўных занятках разглядаюцца сямейныя святы і звычайны будні дзень, абавязкі дарослых і дзяцей, адбываецца разуменне, чым мацуецца сям’я. У працэсе камунікацый вучні наладжваюць адносіны з сябрамі, аднакласнікамі, настаўнікамі, суседзямі і незнаёмымі людзьмі.
У III класе працягваецца ўзбагачэнне мовы ўстойлівымі выразамі, удасканальваецца тэхніка маўлення. Вучні спасцігаюць логіку выказвання, засвойваюць уменне абгрунтоўваць свае думкі.
Змест факультатыўных заняткаў у IV класе складаецца з дзвюх частак: «Падарожжа ў горад Майстроў» і «Перад табою тысячы дарог…». Навучэнцы спачатку знаёмяцца з народнымі промысламі беларусаў. Яны падарожнічаюць па горадзе Майстроў: заходзяць у майстэрні, назіраюць за працай майстроў, параўноўваюць старадаўнія вырабы з сучаснымі, завяршаюць сваё падарожжа на кірмашы, дзе адбываецца абагульненне набытых ведаў. Дадзены матэрыял спрыяе развіццю цікавасці вучняў пачатковых класаў да жыццёвага ўкладу продкаў, усведамленню значнасці працоўнага чалавека, выхаванню патрыятызму. Рэалізуецца сувязь з вучэбным прадметам «Чалавек і свет», яго змястоўным блокам «Мая Радзіма — Беларусь».
Потым навучэнцы знаёмяцца з сучаснымі прафесіямі, што садзейнічае развіццю ў іх першапачатковай прафесіянальнай арыентацыі. У гэты перыяд адбываецца пераход навучэнцаў на новы этап узроставага развіцця — сярэдні школьны ўзрост. У вучняў фарміруюцца больш складаныя формы мыслення.
Ад уяўлення навучэнцаў аб грамадстве, аб ролі чалавека ў ім залежыць іх адаптацыя ў гэтым грамадстве. Выбар матэрыялу накіраваны на падтрымку і ўзбагачэнне іх сацыяльнага вопыту.
У IV класе працягваецца засваенне ўстойлівых словазлучэнняў. Асаблівая ўвага надаецца дакладнасці і выразнасці маўлення.
Факультатыўныя заняткі «Вытокі роднай мовы» распрацаваны для навучэнцаў I–IV класаў устаноў адукацыі з беларускай і рускай мовамі навучання, разлічаны на 1 гадзіну ў тыдзень.
Настаўнік можа ўнесці пэўныя карэктывы ў змест і структуру заняткаў у залежнасці ад маўленчай падрыхтаванасці і ўзросту навучэнцаў, наяўнасці ці адсутнасці матэрыяльнай базы і пэўных аб’ектаў: заапарк, «жывы» куток, краязнаўчы музей, музей народных промыслаў, рамесніцкія майстэрні і г. д.


I клас (34 г)

«З імі слаўна забаўляцца, імі добра любавацца»

Слыхавое ўспрыманне пацешак, вершаў, забаўлянак, апавяданняў і суправаджэнне іх гульнявымі дзеяннямі, дагаворваннем вершаваных радкоў. Спяванне калыханак, адгадванне загадак, тлумачэнне значэнняў слоў, адказы на пытанні, гутаркі па змесце ўспрынятых на слых твораў, увядзенне новых слоў у актыўную лексіку праз складанне выказванняў, правільнае вымаўленне спецыфічных беларускіх гукаў.

У хаце і каля хаты (18 г)

«Ходзіць хітры кот-варкот» (3 г).
«Коцік-варкоцік». Знешні выгляд: поўсць, лапы, кіпцюры, вусы, вушы. Паводзіны.
Слоўнік: кот, коцік, коця.
Матэрыялы. Табліца* «Коцік-варкоцік». Вершаваныя творы: «А ты, каток шэры» (з народнага); Ю. Свірка «Мурлыка»; Н. Галіноўская «Коцік-варкоцік»; Л. Шырын «Лежабока рыжы кот»; В. Гардзей «Брудным быць не хоча коцік».
_______________________
*Тут і далей прапанаваны табліцы, якія ўтрымліваюць малюнак пэўнай жывёлы ці сюжэтны малюнак, слоўнік, лагічнае заданне або вершаваныя радкі.


«Кошка і кацяняты». Знешні выгляд. Паводзіны.
Слоўнік: кошка, котка, кацяня, кацянятка.
Матэрыялы. Табліца «Кошка і кацяняты». Вершаваныя творы: І. Багдановіч «Кошка Муся»; А. Кавалюк «Мыюцца кацяняты»; В. Сцяпурка «Мурка дзетак калыхала».
«Села кошка на парожку». Каты вучацца, забаўляюцца, хварэюць, лечацца.
Слоўнік: спрытны, рухавы.
Матэрыялы. Табліца «Села кошка на парожку». Вершаваныя творы: «Села котка на парожку» (з народнага); С. Шушкевіч «Пайшоў коўзацца каток»; А. Вольскі «Коцева грамата»; В. Вітка «У кожным кутку (загадка)»; А. Зэкаў «Прастудзіўся кот».

«Ходзіць важна певень-спевень» (3 г).
«Пеця, гожы певень». Знешні выгляд: пер’е, грэбень, дзюба, бародка, паходка, шпоры. Паводзіны.
Слоўнік: певень, пеўнік, пеця.
Матэрыялы. Табліца «Пеця, гожы певень». Вершаваныя творы: «Ходзіць певень па капусце» (з народнага); Я. Колас «На падворку певень ходзіць»; Р. Барадулін «Певень»; З. Бірала «Пеця, гожы певень»; У. Місцюк «Толькі пеўніку не спіцца».
«Прыляцелі куры». Курыная сям’я. Квактуха і кураняты.
Слоўнік: курыца, курачка, квактуха, кураня, куранятка.
Матэрыялы. Табліца «Прыляцелі куры». Вершаваныя творы: «Люлі, люлі, люлі, прыляцелі куры» (з народнага); Л. Геніюш «Курачка квактала»; А. Каско «Курачка-квактуха»; В. Шніп «Кураняты».
«Ехаў певень з базару». Куры вучацца, забаўляюцца, хварэюць, лечацца.
Слоўнік: падарунак, спеўнік, ахрып.
Матэрыялы. Табліца «Ехаў певень з базару». Вершаваныя творы. М. Пазнякоў «Ехаў пеўнік з базару»; Д. Бічэль-Загнетава «Маладыя пеўнікі»; С. Шушкевіч «Захварэў пявун, ахрып»; Л. Геніюш «Певень».

«У яго пушысты хвосцік». Знешні выгляд: поўсць, лапы, вушы, вочы. Паводзіны. Пароды (1 г).
Слоўнік: сабака, сабачаня, шчаня, шчанюк.
Матэрыялы. Табліца «У яго пушысты хвосцік». Вершаваныя творы: Н. Гілевіч «У яго пушысты хвосцік»; І. Сідарук «Тузік, лепшы мой сябрук»; Н. Галіноўская «Разумны Барбос»; І. Юкляеўскі «Жучка дрэмле каля ганку»; І. Бурсаў «У мяне багата спраў».

«Ідзе каза рагатая». Знешні выгляд: рогі, барада, капыты, вымя. Паводзіны (1 г).
Слоўнік: каза, козачка, козлік, казляня.
Матэрыялы. Табліца «Ідзе каза рагатая». Вершаваныя творы: «Ідзе каза рагатая» (з народнага); С. Шушкевіч «Козачка-свавольніца»; І. Муравейка «Козлік бег бязрогі».

«Рагуля-малакуля». Знешні выгляд каровы: рогі, вымя. Паводзіны (1 г).
Слоўнік: карова, цяля, цялушка, бычок.
Матэрыялы. Табліца «Рагуля-малакуля». Вершаваныя творы: «Бычок», «Пасярод двара» (загадка) (з народнага); А. Дзеружынскі «Рагуля-малакуля», «Я кармлю сваю цялушку»; М. Маляўка «Цёмная без вокан».

«Грывасты прыгажун». Знешні выгляд каня: грыва, капыты. Паводзіны (1 г).
Слоўнік: конь, конік, жарабя, жарабятка.
Матэрыялы. Табліца «Грывасты прыгажун». Вершаваныя творы: З. Бядуля «Гэй, мой конік»; Н. Сторажава «Грывасты прыгажун»; А. Лойка «Жарабяткі»; М. Рудзішкін «Жарабятка скок ды скок».

«Вось які ў нас парсючок». Знешні выгляд: лыч, хвосцік. Паводзіны (1 г).
Слоўнік: свіння, свінка, парсюк, парсючок.
Матэрыялы. Табліца «Вось які ў нас парсючок». Вершаваныя творы: А. Дзеружынскі «Вось які ў нас парсючок»; С. Шушкевіч «Парсючок пад’еў»; Н. Сторажава «Гаспадыня»; В. Сцяпурка «Парасяткі-дзіцяняткі».

«Воўна ў іх бялюткая». Знешні выгляд авечкі: поўсць. Паводзіны (1 г).
Слоўнік: авечка, баран, ягня, ягнятка.
Матэрыялы. Табліца «Воўна ў іх бялюткая». Вершаваныя творы: А. Дзеружынскі «Воўна ў іх бялюткая»; С. Шушкевіч «Мой баран, баранок», «Ягнятка».

«Гого-гого, гусачок». Знешні выгляд: пер’е, шыя, дзюба, лапы. Паводзіны (1 г).
Слоўнік: гусь, гуска, гусак, гусачок, гусяня, гусянятка.
Матэрыялы. Табліца «Гого-гого, гусачок». Вершаваныя творы: «Гого-гого, гусачок» (з народнага); М. Башлакоў «Гусі»; Я. Крупенька «Просіць Верачка гусей».

«Крэкча качка раніцою». Знешні выгляд: пер’е, шыя, дзюба, нос, лапы, паходка. Паводзіны (1 г).
Слоўнік: качка, качар, качаня.
Матэрыялы. Табліца «Крэкча качка раніцою». Вершаваныя творы: Г. Шмань «Крэкча качка раніцою»; В. Гардзей «Качар»; М. Чарняўскі «Што за дзіва качаняткі»; Р. Барадулін «Шукалі качаня».

«Па двары ідзе індык». Знешні выгляд: нос, хвост, пер’е. Паводзіны (1 г).
Слоўнік: індык, індычка, індычаня.
Матэрыялы. Табліца «Па двары ідзе індык». Вершаваныя творы: Н. Сторажава «Па двары ідзе індык»; М. Пазнякоў «Чародкай невялікай»; А. Прохараў «Выхваляка»; К. Кірыенка «Індык-хвалько».

«Пад страхою ён гняздзіцца». Знешні выгляд вераб’я: пер’е, дзюбка, лапкі. Паводзіны (1 г).
Слоўнік: верабей, вераб’іха, вераб’яняты.
Матэрыялы. Табліца «Пад страхою ён гняздзіцца». Вершаваныя творы: У. Мацвеенка «Пад страхою ён гняздзіцца»; Э. Грахавец «Верабейка ты мой»; А. Лойка «Верабейчык, верабей»; Н. Сторажава «У лазні».

«Ён не госць у Беларусі». Знешні выгляд бусла: пер’е, крылы, ногі, дзюба. Паводзіны (1 г).
Слоўнік: бусел, бусліха, бусляня, буслянка.
Матэрыялы. Табліца «Ён не госць у Беларусі». Вершаваныя творы: К. Жук «Ён не госць у Беларусі»; М. Мятліцкі «Белы бусел на буслянцы»; А. Дзеружынскі «Скачуць маладыя бусляняты»; В. Гардзей «Буславы боты»; Н. Сторажава «Белы птах».

Знай, як з імі сябраваць. Паводзіны дзяцей з жывёламі (1 г).
Слоўнік: сябраваць, крыўдзіць, забіяка.
Матэрыялы. Табліца «Знай, як з імі сябраваць». С. Шушкевіч «Як з такімі сябраваць»; С. Валодзька «Галасы сяброў»; А. Пісьмянкоў «Кот і дог».

Бор цяністы — іхні дом (16 г)

«Пад асінай зайкі след» (2 г).
«Зайчык маленькі». Знешні выгляд: поўсць, лапы, вушы, вочы. Паводзіны.
Слоўнік: зай, заяц, зайчыха, зайчаня.
Матэрыялы. Табліца «Зайчык маленькі». Вершаваныя творы: «Зайчык маленькі» (з народнага); І. Карэнда «Пад ядлоўцавым кустом»; Я. Крупенька «Зайка, дзе, скажы, твой дом?»; Ю. Свірка «Зайцава капуста»; А. Пісьмянкоў «Зайцаў хлеб»; П. Сушко «Пяць зайцоў».
«Спрытны зайка-шарачок».
Слоўнік: шарак, бяляк, палахлівы.
Матэрыялы. Табліца «Спрытны зайка-шарачок». Вершаваныя творы: Ю. Свірка «Спрытны зайка-шарачок»; І. Карпечанка «Зайка»; І. Юкляеўскі «Пад асінай зайкі след»; С. Шушкевіч «Зайчык вушы прастудзіў».

«Па сасонцы скок ды скок» (2 г).
«Вось звярок маленькі, чысты». Знешні выгляд вавёркі: поўсць, лапкі, вушкі, вочкі. Паводзіны.
Слоўнік: вавёрка, ваверчаня.
Матэрыялы. Табліца «Вось звярок маленькі, чысты». Вершаваныя творы: У. Дубоўка «Вось звярок маленькі, чысты»; Х. Жычка «У вавёркі-весялушкі»; П. Прануза «Вось дык акрабатка»; Н. Галіноўская «Па сасонцы скок ды скок».
«Вавёрка-працаўніца».
Слоўнік: ласавацца, запасаць, дупло, гайно.
Матэрыялы. Табліца «Вавёрка-працаўніца». Вершаваныя творы: Я. Крупенька «Вавёрка-працаўніца»; А. Вольскі «Вавёрка»; Л. Шырын «Вавёрчына каморка»; Л. Глушко «Скок вавёрка на дубок».

«Бяжыць вожык — тупу-туп». Знешні выгляд: калючкі, лапкі, лычык, вушкі, вочкі. Паводзіны (1 г).
Слоўнік: вожык, вожычыха, важаня.
Матэрыялы. Табліца «Бяжыць вожык — тупу-туп». Вершаваныя творы: У. Луцэвіч «Бяжыць вожык — тупу-туп»; П. Марціновіч «Ну і дзіўны гэты вожык»; Н. Гілевіч «Вожык, дзе твая хаціна?»; П. Сушко «Цягне вожык».

«Хітрай называюць». Знешні выгляд лісы: поўсць, хвост, лапы, вочы. Паводзіны (1 г).
Слоўнік: ліс, ліса, ліска, лісіца, лісяня.
Матэрыялы. Табліца «Хітрай называюць». Вершаваныя творы: Н. Сторажава «Хітруха»; А. Якімовіч «Навастрыла вушы ліска»; П. Сушко «Ліска курачак лічыла»; У. Корбан «Футра ў ліскі хоць куды!»; Н. Галіноўская «На кірмаш».

«Па лесе воўк бадзяецца». Знешні выгляд: поўсць, хвост, лапы, вушы, вочы. Паводзіны (1 г).
Слоўнік: воўк, ваўчок, ваўчыха, ваўчаня.
Матэрыялы. Табліца «Па лесе воўк бадзяецца». Вершаваныя творы: «Прыйдзе шэранькі ваўчок» (калыханка) (з народнага); В. Вітка «Воўк схаваўся
ў хвошч»; І. Карэнда «Заўсёды ходзіць злы, галодны» (загадка); Я. Пархута «Па лесе воўк бадзяецца»; А. Пісьмянкоў «Ясеў воўк».
«І пайшоў шукаць бярлог». Знешні выгляд мядзведзя: поўсць, хвост, лапы, вушы, вочы. Паводзіны (1 г).
Слоўнік: мядзведзь, мядзведзіца, медзведзяня.
Матэрыялы. Табліца «І пайшоў шукаць бярлог». Вершаваныя творы: Н. Сторажава «Няўмека»; А. Якімовіч «Мядзведзь»; А. Пісьмянкоў «Чаму любяць мядзведзя?»; Ю. Свірка «Разбудзіла Мішку шышка».

«Дзік жыве ў гушчары». Знешні выгляд: шчацінне, іклы. Паводзіны (1 г).
Слоўнік: дзік, дзічыха, парася.
Матэрыялы. Табліца «Дзік жыве ў гушчары». Вершаваныя творы: С. Шушкевіч «Дзік жыве ў гушчары»; Н. Сторажава «Дзяцюк» (загадка); Р. Тармола «Вунь праз лес ідуць дзікі»; А. Дзеружынскі «Паласатыя бачкі».

«З норкі вылез барсучок». Знешні выгляд: поўсць, хвост, лапы. Паводзіны (1 г).
Слоўнік: барсук, барсучыха, барсучаня.
Матэрыялы. Табліца «З норкі вылез барсучок». Вершаваныя творы: І. Юкляеўскі «З норкі вылез барсучок»; А. Якімовіч «Не ласун барсук»; М. Хведаровіч «Пакаціўся барсучок»; В. Гардзей «Барсук і сарока».

«Гэты слаўны будаўнік». Знешні выгляд бабра: поўсць, хвост, зубы. Паводзіны (1 г).
Слоўнік: бабёр, бабрыха, бабраня, бабраняты.
Матэрыялы. Табліца «Гэты слаўны будаўнік». Вершаваныя творы: В. Гардзей «Гэты слаўны будаўнік»; М. Ляшкевіч «Робяць грэблю»; П. Сушко «Між азёр пратока»; І. Муравейка «У хаціне бабровай»; В. Вітка «Дабёр-бабёр».

«Ходзіць лось рагаты». Знешні выгляд: рогі, хвост, ногі. Паводзіны (1 г).
Слоўнік: лось, ласіха, ласяня.
Матэрыялы. Табліца «Ходзіць лось рагаты». Вершаваныя творы: П. Глебка «Ходзіць лось рагаты»; У. Мацвеенка «Лось»; С. Грахоўскі «Захварэла ласяня»; Н. Сторажава «Лясны кароль».

«Белавежаю крочаць зубры». Знешні выгляд: рогі, горб. Паводзіны (1 г).
Слоўнік: зубр, зубрыха, зубраня.
Матэрыялы. Табліца «Белавежаю крочаць зубры». Вершаваныя творы: Л. Геніюш «Белавежаю крочаць зубры»; М. Чарняўскі «Волат-зубр», «Зубраня зубрыла»; В. Коўтун «Кніга Белавежы».

«Усе птушкі мову маюць» (2 г).
«Дзяцел — стук, дзяцел — грук». Знешні выгляд: пер’е, крылы, дзюба, лапы. Паводзіны.
Слоўнік: дзяцел, дзятлік, дзятліха, дзятляня.
Матэрыялы. Табліца «Дзяцел — стук, дзяцел — грук». Вершаваныя творы: А. Дзеружынскі «Дзяцел — стук, дзяцел — грук»; Н. Сторажава «Будаўнік»; В. Гардзей «Дзятлы-майстры»; І. Муравейка «Не забуду век дзятлоў».
«Прыляціць зязюля ў лес». Знешні выгляд: пер’е, крылы, дзюба. Паводзіны.
Слоўнік: зязюля, зязюлька.
Матэрыялы. Табліца «Прыляціць зязюля ў лес». Вершаваныя творы: В. Лукша «Прыляціць зязюля ў лес»; М. Чарняўскі «Зязюлька»; Р. Барадулін «Ку-ку, ку-ку!».

«Няма прыгажэй ад маёй Беларусі!». Абагульненне (1 г).
Слоўнік: адвечны бор, гасцінна, шаты, вітаць.
Матэрыялы. Табліца «Няма прыгажэй ад маёй Беларусі!». Вершаваныя творы: А. Вольскі «Няма прыгажэй ад маёй Беларусі!»; М. Шаховіч «Паляўнічы».

Чаканыя вынікі

Вучні набываюць веды і ўменні:
– успрымаць на слых і разумець вершаваныя тэксты;
– вымаўляць скорагаворкі, пацешкі, лічылкі, вершы і выкарыстоўваць іх у гульнях;
– называць жывёл бліжняга асяроддзя, адрозніваць жывёл па ўласцівых ім якасцях і прытрымлівацца з імі пэўных правіл паводзін;
– вусна будаваць элементарныя выказванні з выкарыстаннем вывучанай лексікі і правільным вымаўленнем спецыфічных беларускіх гукаў.


II КЛАС (34 г)

«Вакол мяне дзівосны свет!»

Чытанне невялікіх мастацкіх твораў, тлумачэнне значэнняў слоў і ўстойлівых выразаў, увядзенне іх у актыўную лексіку праз адказы на пытанні па змесце прачытанага, праз завучванне скорагаворак, пацешак, лічылак, вершаў, праз наладжванне беларускіх народных гульняў і драматызацыю твораў.

У садзе (4 г).
Яблык. Яблыня.
Слоўнік: яблык, яблычак; чырвоны, салодкі, духмяны, сакаўны, наліўны.
Матэрыялы. Мастацкія творы: А. Пысін «Яблык румяны»; Ю. Свірка «Яблык»; У. Ліпскі «Маша і яблычак»; Я. Хвалей «Хто мастак?»; В. Сцяпурка «Адкуль яблычкі?».
Як расце дрэва. Дзічка. Саджанец. Дрэва. Грушы на грушцы. Гульня «Грушка».
Слоўнік: зярнятка, карэньчык, сцяблінка, дзічка, саджанец, дрэва, ураджай.
Матэрыялы. Мастацкія творы: «Каціўся яблык міма сада» (лічылка) (з народнага); В. Матэвушаў «Груша»; В. Сцяпурка «Дзічка», «Саджанец атрымаўся»; «Дрэва».
Садок пасадзіў — добрую справу зрабіў. Кусты ў садзе.
Слоўнік: кусты: агрэст, маліна, парэчкі; ягады: агрэст, маліны, парэчкі.
Матэрыялы. Мастацкія творы: Цётка «Мой сад»; М. Пазнякоў «Кліча сад»; М. Дукса «У садзе»; Л. Пранчак «Смаката»; П. Макаль «Яблыня»; В. Сцяпурка «Растуць у маім садзе».
Сябры і ворагі сада. Вусень-ненажэра. Шпак увішны. Пчолка-працаўніца.
Слоўнік: вусень; шпак, шпачыха, шпачаня, шпакоўня; пчала, пчолка.
Матэрыялы. Мастацкія творы: К. Камейша «Ехаў вусень»; Л. Пранчак «Вусень»; П. Сушко «Шпак увішны»; С. Шушкевіч «Я работніца-пчала», «Сеў на градку чорны шпак»; В. Сцяпурка «Вусені ў садзе», «Пчолка-працаўніца», «Як Маша вусеня малявала».

На агародзе (4 г).
Праца на агародзе. Гульня «Агароднік».
Слоўнік: глеба, насенне, рыдлёўка, баразёнка; ускапаць, пагрэбці, пасадзіць, даглядаць.
Матэрыялы. Мастацкія творы: С. Шушкевіч «Агарод»; М. Пазнякоў «Запрашаю»; В. Сцяпурка «Дружная праца».
Самае смачнае ў зямлі хаваю. Гульня «Рэдзька».
Слоўнік: бульба, бурак, морква, рэдзька.
Матэрыялы. Мастацкія творы: Р. Барадулін «У агародзе каля градак»; А. Дзеружынскі «Бульба»; М. Пазнякоў «Сакавіты, круглатвары», «З яе цудоўныя салаты» (загадкі); В. Сцяпурка «Рэдзька з мёдам».
Шурпаты агурок. Таўстун гарбуз. Таўстуха капуста. Цыбаты сланечнік.
Слоўнік: агурок, гарбуз, капуста, сланечнік; шурпаты, таўстун, таўстуха, цыбаты.
Матэрыялы. Мастацкія творы: М. Пазнякоў «Выраслі на градцы» (загадка); С. Шушкевіч «Гарбуз-таўстапуз»; А. Бібіцкі «Гарбуз»; Л. Геніюш «Капуста»; В. Гардзей «Сонцу брат я»; В. Сцяпурка «Чый агурок?», «Таўстуха капуста»; «Цыбатыя сланечнікі».
Пякучая агародніна. Кроп, салата, боб, фасоля.
Слоўнік: цыбуля, цыбуліна, цыбулька; часнок, кроп, фасоля, салата.
Матэрыялы. Мастацкія творы: Н. Парукаў «Была маладою», «У бабулі родны брат» (загадкі); Л. Пранчак «На градзе», «Два бабы»; В. Сцяпурка «Лекавыя расліны», «Фасоля».

У кветніку (2 г).
Яны зацвітаюць першымі. Пахам чаруюць. Гульня «Садоўнік».
Слоўнік: кветка, кветачка, квітнець, кветнік; цюльпан, нарцыс, касач, півоня, бэз, язмін.
Матэрыялы. Мастацкія творы: У. Дубоўка «Якіх толькі кветак на свеце няма»; Н. Сторажава «Пан у збане» (загадка); Р. Няхай «Касачы-вусачы»; А. Церашкова «Што за куст цвіце букетамі?»; В. Сцяпурка «Навошта кветнік?», «Першымі зацвітаюць».
Калючая прыгажуня. Цвітуць да маразоў. Пчолкі, матылькі.
Слоўнік: ружа, вяргіня, астра; гудуць, трымцець.
Матэрыялы. Мастацкія творы: Н. Сторажава «Красуня» (загадка); М. Пазнякоў «Хвалюе водарам, красою» (загадка); В. Сцяпурка «Чаму дораць ружы?», «Астры-зорачкі», «Радасць».

У лузе (3 г).
Лугавыя кветкі. Гульня «Гусі-лебедзі і воўк».
Слоўнік: дзьмухавец, рамонак, канюшына, люцік, званочак.
Матэрыялы. Мастацкія творы: Н. Галіноўская «Як хораша!»; А. Церашкова «Лугавыя кветкі» (загадкі); Н. Сторажава «Звонкае імя»; М. Пазнанская «Рамонак»; В. Жуковіч «У зялёным лузе».
Хто ў лузе жыве?
Слоўнік: конік, чмель, авадзень, матылёк, камар; лягушка, жаба, вуж; бусел, драч.
Матэрыялы. Мастацкія творы: Я. Колас «На лузе», «Вось прыйшлі музыкі»; У. Луцэвіч «Па сцяжынцы жвава жабка…»; М. Лужанін «Вуж»; Я. Крамко «Вуж»; Н. Сторажава «Белы птах»; А. Дзеружынскі «Драч не спявае».
Яны пасуцца на лузе. Сенажаць. Сенакос.
Слоўнік: конь, карова, авечка, каза; касавіца, пракосы, стог, атава.
Матэрыялы. Мастацкія творы: «Пайшлі каровачкі» (з народнага); А. Бялевіч «Дзе расце смятана?»; М. Пазнякоў «Пра пракосы і пра косы», «Сенакосная пара»; С. Грахоўскі «Сенакос»; М. Бусько «Сена» (акраверш).

У полі (4 г).
Ад зярнятка да каласка. Гульня «А мы проса сеялі».
Слоўнік: трактар, трактарыст, плуг, сеялка; камбайн, камбайнер, элеватар.
Матэрыялы. Мастацкія творы: Е. Лось «Галасы поля»; Я. Пушча «Цешыць поле залатое»; Я. Крамко «Цудоўны час ўборкі ўраджаю!»; Ф. Рамашка «Татава поле»; В. Сцяпурка «Доўгі шлях».
Жыта ад слова «жыць».
Слоўнік: жыта, жніво, жнівень, зажынкі, дажынкі; пшаніца, авёс, ячмень, грэчка, проса.
Матэрыялы. Мастацкія творы: К. Камейша «Духмянае дзіва»; Л. Пранчак «Хлеб»; А. Дзеружынскі «Хлебная скарынка»; А. Вольскі «Хлеб — усяму галава»; С. Тарасаў «Яўсей, жыта сей!»; В. Жуковіч «Жнівень» (скорагаворка); В. Сцяпурка «У даўнія часы».
Што яшчэ расце на палях?
Слоўнік: цукровыя буракі, рапс, лён; вырошчваць, захоўваць, перапрацоўваць.
Матэрыялы. Мастацкія творы: І. Муравейка «Дождж з-пад зямлі»; Н. Сторажава «Буракі і буякі»; М. Чарняўскі «Лён-ляночак»; Л. Забалоцкая «Лён»; А. Дзеружынскі «Урадзіла бульба»; В. Жуковіч «Блізка свята ураджаю».
Якіх жывёл у полі сустрэнем?
Слоўнік: жаваранак, грак, перапёлка, мыш-палёўка.
Матэрыялы. Мастацкія творы: Л. Мароз «Жаўручок мой, жаўручок»; В. Гардзей «Ходзіць грак, як аграном»; М. Хамянкоў «Грак стаіць на раллі»; В. Вітка «Перапёлка»; А. Дзеружынскі «Палявая мышка»; І. Юкляеўскі «Мышка-палёўка»; В. Сцяпурка «Песня з неба».

У лесе (6 г).
Што такое лес? Які бывае лес?
Слоўнік: дрэвы, кусты, кусцікі, травы, кветкі, грыбы, мох; гай, дуброва, ельнік, бор, пушча.
Матэрыялы. Мастацкія творы: С. Марчанка «Лес»; А. Вольскі «Зялёны бор»; А. Гурыновіч «Бор»; М. Калачынскі «Раніца ў лесе»; М. Танк «Садзіце лясы!».
Дрэвы лесу.
Слоўнік: елка (яліна), сасна (хвоя), таполя, бяроза, рабіна, асіна, вольха, ліпа, вяз, граб, клён, каштан, ясень, дуб.
Матэрыялы. Мастацкія творы: Я. Колас «Дуб»; І. Карэнда «Шмат гадоў» (загадка); В. Вітка «Не бывае яно голым» (загадка); Л. Пранчак «Лістоўніца»; Я. Галубовіч «Зялёненькі дубочак», «Красуюць ліпы».
Кусты і кусцікі. Кветкі лесу.
Слоўнік: арэшнік (ляшчына), шыпшына, каліна, чаромха, ядловец, парэчкі, маліна; чарніцы, буякі, суніцы, касцяніцы; пралеска, сон-трава, фіялка, званочак.
Матэрыялы. Мастацкія творы: Я. Хвалей «Арэхі паспелі»; П. Глебка «Ягады»; Я. Галубовіч «У лесе поўна суніц», «Цвіла сон-трава на палянцы».
Грыбы.
Слоўнік: баравік, падбярозавік (абабак), падасінавік, рыжык, махавік, сыраежка, лісічка, апенька, грузд, зялёнка, мухамор.
Матэрыялы. Мастацкія творы: У. Скарынкін «Хованкі»; Л. Пранчак «Мухамор»; П. Глебка «Грыбы»; В. Зуёнак «Грыбная кніжка»; Я. Галубовіч «Апенькі верхалазы»; М. Пазнякоў «У грыбах»; В. Сцяпурка «Грыбы».
Лясныя жыхары. Гульні «Заінька», «Мядзведзь».
Слоўнік: алень, рысь, куніца, янот; цецярук, сойка, крыжадзюб; кузурка, мурашка; павук.
Матэрыялы. Мастацкія творы: Л. Геніюш «Лес»; У. Корбан «Вось алень бяжыць лугамі»; А. Якімовіч «Звяры нашых лясоў»; М. Скобла «Рысь»; Л. Пранчак «Куніца»; В. Гардзей «Гэты тоўсценькі янот»; Я. Галубовіч «Як хто да зімы рыхтуецца», «Сойкі і дубкі»; В. Гардзей «Сойка-лесавод»; В. Коўтун «Ганарысты цецярук»; М. Скрыпка «Крыжадзюб сваёю дзюбай»; Я. Колас «Кузуркі розныя і мушкі»; А. Пысін «Небывалы ўзняўся дом»; С. Шушкевіч «Пачапіўся павук».
Чым нас вабіць лес?
Слоўнік: прыгажосць, адпачынак, дарункі лесу.
Матэрыялы. Мастацкія творы: І. Муравейка «Лясныя скарбы»; К. Кірэенка «Летнім днём»; П. Прануза «Раніца ў лесе»; В. Вярба «У лесе»; В. Жуковіч «Лес»; Я. Крамко «Ласкавы лес», «Думкі ля паляны»; Я. Галубовіч «Маленькі ляснік»; Л. Дайнека «Мы — прыроды вартавыя»; В. Хомчанка «Паклон лесу».

Вадаёмы (6 г).
Крыніца, ручэй. Куды пабег ручаёк? Гульня «Ручаёк».
Слоўнік: сцюдзёная, празрыстая, гаючая, пявучая; гаманлівы, звонкі, неўгамонны.
Матэрыялы. Мастацкія творы: А. Вольскі «Крынічка»; М. Чарняўскі «Аб чым пяе крынічка»; У. Ягоўдзік «Жывая вада крыніц»; Р. Дамброўская «Хлопчык і крынічка»; Я. Колас «Ручэй»; Н. Галіноўская «Ручэй»; В. Сцяпурка «Крыніца і ручаёк».
Рака. Куды цякуць рэкі?
Слоўнік: рэчка, рачулка, мора, акіян.
Матэрыялы. Мастацкія творы: А. Дзеружынскі «Рэчка»; П. Глебка «На рэчцы»; У. Ягоўдзік «Срэбнакрылыя стужкі»; Я. Крамко «Бяжыць рэчка-невялічка»; У. Мазго «Чараўніцы краю»; С. Тарасаў «Куды бягуць рэкі»; В. Сцяпурка «Крыніца і ручаёк».
Возера, вадасховішча, сажалка.
Слоўнік: азярцо, азёрны, штучнае возера, копанка, сажалка.
Матэрыялы. Мастацкія творы: В. Вольскі «Азёрны край»; В. Хомчанка «Фарбы возера»; Н. Кісялёва «Пра возера Ячмянёк»; П. Васючэнка «Копанка».
Хто жыве ў вадзе?
Слоўнік: карась, ёрш, шчупак, акунь, пячкур, мянтуз, лінь, плотка, сом, вугор, лешч, уюн; рак.
Матэрыялы. Мастацкія творы: П. Глебка «Бліскучыя рыбы ідуць чарадой»; Н. Галіноўская «Закапаўся карась»; В. Карпечанка «Мы яршыстыя яршы»; М. Скрыпка «Шчупак»; В. Зуёнак «Пад карчом», «Печкурок-паласкун»; Я. Колас «Рак-вусач».
Хто жыве каля вады? Гульні «Журавель», «Рыбак».
Слоўнік: выдра, янот; журавель, чапля, кнігаўка, пліска; страказа, жук-плывунец, вадамерка; чарапаха, яшчарка.
Матэрыялы. Мастацкія творы: Я. Крамко «Рэдкая сустрэча»; Я. Галубовіч «Янот-паласкун», «Сустрэча з выдрай»; «Журавелька даўганогі» (з народнага); В. Жуковіч «Чапля»; А. Дзеружынскі «Кнігаўка кігоча», «Пліска»; В. Гардзей «Страказа»; А. Бадак «Спартсменкі Вадамеркі»; П. Марціновіч «Небарака-чарапаха»; В. Гардзей «Яшчарка».
Чым нас вабіць рэчка, возера?
Слоўнік: купацца, загараць, лавіць рыбу.
Матэрыялы. Мастацкія творы: Я. Колас «Каля рэчкі»; Э. Агняцвет «Рэчка, рэчанька мая»; У. Карызна «На рыбалцы»; Я. Галубовіч «У госці да рачулкі»; М. Чарняўскі «Ці рака, ці рака».

У горадзе (4 г).
На вуліцах горада. Плошчы. Гульні «Пошта», «Сонца і месяц».
Слоўнік: вуліца, праспект, бульвар, завулак, плошча.
Матэрыялы. Мастацкія творы: Х. Жычка «Гарадскія вуліцы»; Е. Лось «Вуліца Берасцянская»; П. Прыходзька «Плошча Якуба Коласа»; Я. Крупенька «Абеліск Перамогі»; А. Астрэйка «Плошча Перамогі»; В. Жуковіч «Сталіца наша родная»; А. Дзеружынскі «Песня аб Мінску».
Гарадскі транспарт. Метро.
Слоўнік: аўтобус, тралейбус, трамвай, метро; тратуар, маставая, пешаходны пераход.
Матэрыялы. Мастацкія творы: Р. Барадулін «Робяць гораду нутро»; Н. Галіноўская «Метрабудавец»; Н. Сторажава «Метро»; С. Грахоўскі «У метро».
Скверы і паркі горада. Каля фантана.
Слоўнік: сквер, парк, фантан.
Матэрыялы. Мастацкія творы: Э. Агняцвет «Мінскія сосны»; М. Пазнякоў «Садзім алею»; Т. Жукоўская «Фантаны Мінска».
Батанічны сад. У заапарку.
Слоўнік: жырафа, кракадзіл, вярблюд, гіена, страус.
Матэрыялы. Мастацкія творы: М. Пазнякоў «У заапарку»; А. Вольскі «Еду ў госці да слана», «Хлопчык глянуў на вярблюда», «Жырафа»; В. Коўтун «Шымпанзе», «Кенгуру»; Л. Рашкоўскі «Поні», «Зебра»; Х. Гурыновіч «Страусы танцуюць»; В. Жуковіч «Хто хацеў бы пакатацца?».

Беларусь — мая Радзіма. Абагульненне (1 г).
Слоўнік: Радзіма, Бацькаўшчына, Айчына.
Матэрыялы. Мастацкія творы: В. Жуковіч «Няма даражэйшай зямлі»; А. Зэкаў «Беларускі край»; М. Пазнякоў «Беларусь».

Чаканыя вынікі

Вучні набываюць веды і ўменні:
– выкарыстоўваць словы ў адпаведных ім значэннях, правільна будаваць словазлучэнні і сказы;
– адказваць на пытанні па змесце твора;
– ужываць скорагаворкі, пацешкі, лічылкі, вершы ў пэўных маўленчых сітуацыях;
– называць па-беларуску найбольш распаўсюджаныя расліны і жывёл лясоў, палёў, лугоў, балот, вадаёмаў;
– наладжваць гульні з выкарыстаннем набытай лексікі;
– выконваць пэўную ролю пры драматызацыі твораў;
– самастойна чытаць невялікія творы беларускіх пісьменнікаў.


III клас (35 г)

«Я жыву сярод людзей»

Чытанне мастацкіх твораў, тлумачэнне значэнняў слоў і ўстойлівых выразаў, увядзенне ў актыўную лексіку слоў і зваротаў ветлівасці праз разгорнутыя адказы на пытанні, пабудову дыялогаў і палілогаў па змесце прачытанага, праз наладжванне розных відаў драматызацый і гульняў, праз выказванне сваіх адносін да жыццёвых абставін.

Чалавек (2 г).
Я — чалавек. Мы — людзі. Дарослыя і дзеці.
Слоўнік: чалавек, людзі, дарослы, дзіця.
Матэрыялы. Мастацкія творы: Л. Дайнека «Вітаю працай кожны дзень»; А. Александровіч «Наш дзень»; В. Жуковіч «Слова і справа»; М. Валько «Задаюць пытанні дзеці».
Дзяцінства. Маладосць. Сталасць. Старасць.
Слоўнік: дзяцінства, маладосць, сталасць, старасць; узрост, жыцця дары.
Матэрыялы. Мастацкія творы: П. Прануза «Першы крок»; А. Грачаннікаў «Цікаўны ўнук», «Планета дзяцей»; Н. Гілевіч «Калі рана ўстанеш»; Н. Галіноўская «Дзіцячыя радасці»; В. Жуковіч «У горадзе мары».

Хлопчык (3 г).
Хто я? Які я? Калі я шчаслівы.
Слоўнік: беларус, сыночак, брацік, унук, унучак, сябар; ветлівы, паслухмяны, задзірысты, упарты.
Матэрыялы. Мастацкія творы: А. Пісьмянкоў «А мы з братам — беларусы»; Н. Галіноўская «Калі я шчаслівы».
Маё імя. Што я люблю. Што не люблю.
Слоўнік: імя, футбол, хакей, аблокі, легенды, паданні.
Матэрыялы. Мастацкія творы: В. Жуковіч «Добрая звычка», «Жартаўнік».
Мае мары. Умека і Няўмека.
Слоўнік: мара, марыць, умелы, няўмелы, гультай.
Матэрыялы. Мастацкія творы: В. Сцяпурка «Мараць хлопчыкі»; Н. Галіноўская «Буду мараком»; Х. Гурыновіч «Буду касманаўтам»; У. Ліпскі «Умека і Няўмека»; В. Жуковіч «Не ўмею, паспею».

Дзяўчынка (3 г).
Хто я? Якая я?
Слоўнік: дачка, сястра, унучка, сяброўка; працавітая, клапатлівая, гультаяватая, непаслухмяная.
Матэрыялы. Мастацкія творы: Э. Агняцвет «І адкуль такая звычка?»; Н. Галіноўская «Абяцанкі».
Маё імя. Што я люблю. Што не люблю.
Слоўнік: лялька, цацка, прыгажуня.
Матэрыялы. Мастацкія творы: М. Пазнякоў «Лялькам-сяброўкам…» (скорагаворкі).
Я сама. Мае мары.
Слоўнік: памочніца, працаваць, гатаваць, пераблытаць, трошкі.
Матэрыялы. Мастацкія творы: І. Багдановіч «Я сама»; Г. Каржанеўская «Памочніца»; Р. Барадулін «Буду ўрачом».

Маці (3 г).
Дарагая мамачка. Якая мая мама?
Слоўнік: маці, матуля, матулька; родная, пяшчотная; учынкі.
Матэрыялы. Мастацкія творы: У. Карызна «Самая лепшая»; Л. Пранчак «Мілая, пяшчотная», «Добрай ночы»; І. Муравейка «Добра з мамай»; В. Сцяпурка «Самы блізкі чалавек».
Што я люблю рабіць разам з мамай.
Слоўнік: спяваць, вышываць.
Матэрыялы. Мастацкія творы: Н. Галіноўская «З мамай»; В. Лукша «Рукі маці».
Вырасту прыгожай і ўмелай, як мама.
Слоўнік: вясёлка, стужка, пяшчота.
Матэрыялы. Мастацкія творы: Э. Агняцвет «Маме»; С. Валодзька «Калыханка для мамы»; А. Бачыла «Мама захварэла».

Бацька (3 г).
Тата. Які мой тата?
Слоўнік: тата, татка, татачка; шчыры, памяркоўны, руплівы; клапаціцца.
Матэрыялы. Мастацкія творы: Ю. Свірка «Добры тата»; Л. Пранчак «Тата»; П. Прануза «Шчыры адказ»; В. Сцяпурка «Тата».
Разам з татам.
Слоўнік: майстраваць, габляваць, адпачываць.
Матэрыялы. Мастацкія творы: М. Пазнякоў «Дамок для Рэкса»; В. Гардзей «Морж», «Любімы прадмет»; К. Карнялюк «Разам з бацькам».
Вырасту дужым і працавітым, як тата.
Слоўнік: шчыраваць заўзята, абяцанне, шанцаваць.
Матэрыялы. Мастацкія творы: В. Кудлачоў «Вырасцеш, як тата»; В. Зуб «Колеў вораг»; К. Карнялюк «Падобны на тату» (жарт).

Бабуля (3 г).
Мая бабуля. Якая яна?
Слоўнік: бабуля, бабулька, бабулечка; старэнькая, маладая, ласкавая, клапатлівая.
Матэрыялы. Мастацкія творы: І. Мураўёў «Бабуля»; А. Дзеружынскі «Бабулі»; Я. Жабко «Бабуліна крынічка»; В. Сцяпурка «У каго якія ўнукі?».
Да бабулі ў госці.
Слоўнік: бярозавая каша.
Матэрыялы. Мастацкія творы: В. Вітка «Бабіны госці»; П. Прануза «Гаспадынька».
З бабуляй весела гуляць, працаваць, адпачываць.
Слоўнік: чысціня, вазон, люстра; захварэць, падабацца, папяровая сурвэтка, крыштальны.
Матэрыялы. Мастацкія творы: У. Юрэвіч «Паслухмяная анучка»; А. Рогава «Каралеўства сняжынак»; М. Чарняўскі «Чарадзейныя пруткі».

Дзядуля (3 г).
Мой дзядуля. Які ён?
Слоўнік: дзед, дзядуля, дзядулечка.
Матэрыялы. Мастацкія творы: Ю. Свірка «У Ганулі тры дзядулі»; Л. Пранчак «Крыўда»; М. Курыла «Дзедаў юбілей»; К. Карнялюк «Валасы пахаваліся».
Слаўна з дзедам бавіць час.
Слоўнік: засмуціцца, непаседа, кіравацца, зацішак.
Матэрыялы. Мастацкія творы: У. Ліпскі «Маша і дзед»; У. Мацвеенка «Дзе? Чаму? Калі і як?»; Н. Галіноўская «Падарунак дзеду».
Разам з дзедам я працую.
Слоўнік: цікаўны, дапытлівы, мурзуля.
Матэрыялы. Мастацкія творы: М. Чарняўскі «Майстры»; Н. Галіноўская «Працую з дзедам»; Э. Агняцвет «Дудка»; В. Ткачоў «Дзядулева тайна».

Сям’я (5 г).
Дружная сям’я.
Слоўнік: сям’я, сямейка, бацькі, радня, родзічы, сваякі.
Матэрыялы. Мастацкія творы: В. Жуковіч «Сям’я», «Сястра»; Л. Пранчак «Мама, тата і Агата»; У. Ліпскі «Машына сям’я»; В. Хомчанка «Яблык».
Абавязкі ў сям’і дарослых і дзяцей.
Слоўнік: праца, вучоба; дапамагаць адзін аднаму.
Матэрыялы. Мастацкія творы: В. Жуковіч «Пра абавязкі»; М. Чарняўскі «Звярынец захварэў».
Як сям’я адпачывае?
Слоўнік: паходы, экскурсіі, паездкі.
Матэрыялы. Мастацкія творы: Н. Галіноўская «Сямейны хор»; В. Жуковіч «Сямейны аркестрык».
Святы ў сям’і.
Слоўнік: дзень нараджэння, Новы год, Каляды, Вялікдзень, 8 Сакавіка.
Матэрыялы. Мастацкія творы: Я. Жабко «Самы любы мой дзянёк»; В. Жуковіч «Сястрычкі», «Каляды», «Навагодняю раніцай»; Х. Гурыновіч «Маміна свята».
Сямейныя казкі.
Слоўнік: чараўнік, абрус, стомлены, ахвотна.
Матэрыялы. Мастацкія творы: В. Маліноўскі «Сямейка чараўнікоў»; В. Вітка «Радасць».

Рады чалавек чалавеку (3 г).
Сяброўства. Што значыць сябраваць?
Слоўнік: сябар, сяброўка, сябраваць, сяброўства.
Матэрыялы. Мастацкія творы: У. Карызна «Радасць»; Ю. Гусеў «Сяброўкі»; М. Пазнякоў «На горку»; Ю. Свірка «Сябры»; Н. Цвірко «Аляксейка і сябры».
Што любіць сябар?
Слоўнік: разважаць, павіншаваць са святам, паштоўка.
Матэрыялы. Мастацкія творы: «У добрага чалавека…» (прыказкі) (з народнага); А. Пісьмянкоў «Кавалеры»; В. Ткачоў «Пісьмо».
Чаму сябар пакрыўдзіўся?
Слоўнік: напаткаць, пакрыўдзіць, цвяліцца, хвацка.
Матэрыялы. Мастацкія творы: І. Муравейка «Надзейчына няшчасце»; М. Лук «Выпадак з марожаным».

Між людзей і з людзьмі (3 г).
Суседзі.
Слоўнік: паводзіны, карысныя справы.
Матэрыялы. Мастацкія творы: «Без брата…» (прыказка) (з народнага); П. Васючэнка «Залаты знак вясны»; М. Чарняўскі «Спрэчка»; М. Маляўка «Новы дзень».
У школе.
Слоўнік: настаўнікі, аднакласнікі; старэйшыя і малодшыя вучні.
Матэрыялы. Мастацкія творы: В. Жуковіч «Свята ў будзень», «Пасля канікулаў»; М. Капыловіч «Сачыненне»; К. Цвірка «У школу»; М. Дукса «Кветкі выпускнікам».
Незнаёмыя людзі.
Слоўнік: вуліца, транспарт, магазін (крама), бібліятэка, кнігарня, тэатр.
Матэрыялы. Мастацкія творы: А. Якімовіч «Хто самы добры?»; А. Пальчэўскі «Добрае слова».

Мае захапленні (3 г).
Сябрую з кнігамі.
Слоўнік: бібліятэка, кнігарня, легенды, паданні, сказы.
Матэрыялы. Мастацкія творы: М. Пазнякоў «Мая бібліятэка»; В. Жуковіч «Залацінкі»; К. Цвірка «У кнігарні».
Мой любімы вучэбны прадмет. Мае гурткі.
Слоўнік: вучэбны прадмет, паліглот, гурток.
Матэрыялы. Мастацкія творы: М. Дукса «Паліглот»; Х. Гурыновіч «Жывы куток»; Н. Галіноўская «Фігурыстка», «Хакей».
Любімыя гульні.
Слоўнік: фантазёры, віртуальны свет, чэмпіён.
Матэрыялы. Мастацкія творы: В. Зуёнак «Пачакай, дзядуля Марс!..»; У. Мазго «Света з інтэрнэта»; У. Корбан «Тры вучні».

Шануй людзей, то і цябе пашануюць. Абагульненне (1 г).
Слоўнік: шчодры знак, бездапаможны, суцэльны.
Матэрыялы. Мастацкія творы: У. Паўлаў «Пакланіся добрым людзям»; А. Якімовіч «Хто самы добры?»; У. Корбан «Мазіла».

Чаканыя вынікі

Вучні набываюць веды і ўменні:
– выкарыстоўваць у жыццёвых абставінах словы і звароты ветлівасці;
– будаваць разгорнутыя адказы на пытанні;
– выкарыстоўваць устойлівыя словазлучэнні ў моўнай практыцы;
– наладжваць розныя віды драматызацыі і гульні з выкарыстаннем набытай лексікі;
– клапаціцца аб сваіх родных, станоўча адносіцца да іншых людзей;
– самастойна выбіраць у бібліятэцы творы беларускіх аўтараў для чытання.


IV клас (35 г)

«Для чаго мы, людзі, на зямлі жывём»

Чытанне мастацкіх твораў, тлумачэнне значэнняў слоў, якія абазначаюць народныя рамёствы, прылады працы, назвы прафесій і вырабы, увядзенне іх у актыўную лексіку праз разгорнутыя адказы на пытанні, пабудову паведамленняў па змесце прачытанага і даследаванага, праз наладжванне розных маўленчых сітуацый і гульняў, праз выказванне сваіх меркаванняў.

Падарожжа ў горад Майстроў (15 г)

Уводзіны. На плошчы горада Майстроў (1 г).
Слоўнік: майстар, майстэрня.
Матэрыялы. Мастацкія творы: В. Сцяпурка «Сям’я майстроў», «Горад Майстроў»; прыказкі пра ўмельства майстра.
Кавальства. У кузні (2 г).
Як працуе каваль?
Слоўнік: каваль, кузня, горан, кавадла, варштат.
Матэрыялы. Мастацкія творы: С. Шушкевіч «Кузня» (урывак); В. Сцяпурка «У кузні», «Як працуе каваль»; скорагаворка пра працу каваля.
Што кавалі кавалі?
Слоўнік: гаспадарчыя прылады, даспехі, зброя.
Матэрыялы. Мастацкія творы: С. Шушкевіч «Кузня» (працяг); В. Сцяпурка «Што кавалі кавалі?»; прыказкі на тэму майстэрства каваля; загадкі на тэму вырабаў каваля.

Ткацтва. У майстэрні ткача (1 г).
Слоўнік: ткач, ткачыха, ткацтва, кросны.
Матэрыялы. Мастацкія творы: Г. Пашкоў «Юная ткачыха»; В. Сцяпурка «Як працуе ткач», «Што ткалі ткачы»; скорагаворкі на тэму працы ткача.

Лён, лянок, ляночак (1 г).
Слоўнік: лён, лянок, ляночак; воўна.
Матэрыялы. Мастацкія творы: К. Свірка «Семя»; В. Сцяпурка «Лён, лянок, ляночак»; «Лён не расце сам па сабе», «Воўна», «Як пралі ніткі»; скорагаворкі на тэму працы з ільном; загадкі пра прылады працы ткача.

Пашыў адзення (1 г).
Слоўнік: кравец, краўчыха, швачка.
Матэрыялы. Мастацкія творы: А. Дзеружынскі «Краўчыха»; В. Сцяпурка «Што шылі краўцы»; прыказкі на тэму ўмельства краўца і абыходжання з адзеннем.

Вязанне (1 г).
Слоўнік: вязанне, вязальшчыца, шыдэлак (кручок), пруткі, карункі.
Матэрыялы. Мастацкія творы: Н. Сторажава «Хадулі», «Павучок»; В. Сцяпурка «Хто займаўся вязаннем?», «Што вязалі вязальшчыцы?».

У майстэрні шаўца (1 г).
Слоўнік: шавец, скура, дратва, капыл, абутак.
Матэрыялы. Мастацкія творы: В. Сцяпурка «У майстэрні шаўца», «Што шылі шаўцы?», «Самы старажытны абутак».

Пляценне (1 г).
Слоўнік: пляценне, пляцельшчык.
Матэрыялы. Мастацкія творы: В. Сцяпурка «Матэрыялы і інструменты для пляцення», «Што плялі пляцельшчыкі?»; скорагаворкі пра вырабы пляцельшчыкаў.

У майстэрні сталяра (1 г).
Слоўнік: сталяр, сталярня, сталярства, куфар.
Матэрыялы. Мастацкія творы: В. Сцяпурка «У майстэрні сталяра», «Што выраблялі сталяры?», «Куфар»; прыказкі аб прыладах працы сталяра.

Ганчарства (2 г).
Як нараджаецца посуд?
Слоўнік: ганчар, ганчарства; гліна, глінішча; ганчарны круг, горан.
Матэрыялы. Мастацкія творы: А. Вольскі «Ганчар»; В. Сцяпурка «Як нараджаецца посуд?», «Як посуд робіцца моцным?»; скорагаворка пра ўмовы працы ганчара.
Што выраблялі ганчары?
Слоўнік: гаршчок, збанок, гладыш, гляк; свістулька, бразготка.
Матэрыялы. Мастацкія творы: С. Шушкевіч «Ганчары»; В. Сцяпурка «Посуд», «Цацкі».

Хлеб на стале — свята ў доме (1 г).
Слоўнік: дзяжа, пекар-хлебапёк; скарынка, скіба, луста, акраец.
Матэрыялы. Мастацкія творы: П. Панчанка «Хлебныя словы»; В. Гардзей «Зайцаў хлеб»; В. Сцяпурка «Галоўная ежа», «Як выпякалі хлеб?», «Хлебапрадукты»; народныя выслоўі пра хлеб.

Казкі горада Майстроў (1 г).
Слоўнік: спрыт, чароўны, лагчына.
Матэрыялы. Мастацкія творы: «Лёгкі хлеб» (беларуская народная казка); Ф. Крывін «Гліняная казка»; К. Каліна «Чароўныя дудачкі»; Б. Шаргін «Доўгая нітка — лянівая швачка»; В. Сцяпурка «Залаты куфэрак»; прыказкі на тэму паважлівых адносін да працы.

Кірмаш у горадзе Майстроў (1 г).
Слоўнік: кірмаш, тавар, пакупнік.
Матэрыялы. Мастацкія творы: В. Сцяпурка «Кірмаш у горадзе Майстроў»; прыпеўкі на тэму адзення і абутку.

«Перад табою тысячы дарог…» (20 г)

У горадзе (10 г)
На вуліцах горада (2 г).
Уводзіны. Будаўніцтва. Будаўнікі.
Слоўнік: архітэктар, інжынер; бульдазерыст, кранаўшчык, муляр, сантэхнік, электрык, маляр.
Матэрыялы. Мастацкія творы: А. Дзеружынскі «Адкуль з’явіліся рамёствы»; М. Маляўка «Як дом будавалі»; Я. Крупенька «Дзякуй будаўнікам»; Н. Парукаў «Мае хобат…» (загадкі); Л. Пранчак «Пад’ёмны кран»; В. Сцяпурка «Хто будуе дамы?».
Перавозка людзей, грузаў.
Слоўнік: шафёр, вадзіцель, машыніст.
Матэрыялы. Мастацкія творы: Э. Агняцвет «Хто пачынае дзень?»; К. Камейша «Метрабудаўцы»; Л. Пранчак «Аўтобус, тралейбус, трамвай»; В. Сцяпурка «Цікавая прафесія»; «Падземны транспарт».

Хто вырабляе машыны і рэчы (1 г).
Слоўнік: канструктар, токар, слесар, зваршчык.
Матэрыялы. Мастацкія творы: В. Сцяпурка «Канструктар»; «Інжынер»; «Рабочыя».

Дапамога людзям зберагчы здароўе (1 г).
Слоўнік: урач, лекар; педыятр, тэрапеўт, стаматолаг, хірург, акуліст; медсястра, фармацэўт.
Матэрыялы. Мастацкія творы: Д. Слаўковіч «Чыя хвароба лепшая?»; В. Сцяпурка «Доктар».

Хто нас абслугоўвае (1 г).
Слоўнік: прадавец, цырульнік, паштальён, повар.
Матэрыялы. Мастацкія творы: В. Сцяпурка «У тарговым цэнтры», «Хто можа працаваць поварам?», «Цырульнік», «Праца паштальёна».

Завітаем у бібліятэку (1 г).
Слоўнік: бібліятэкар, пісьменнік, журналіст.
Матэрыялы. Мастацкія творы: В. Жуковіч «Паэзія», «Паэт»; М. Пазнякоў «Кніга»; В. Сцяпурка «У школьнай бібліятэцы», «Як становяцца пісьменнікамі?».

Наведаем выставу, музей (1 г).
Слоўнік: мастак: скульптар, жывапісец, графік; фатограф, экскурсавод.
Матэрыялы. Мастацкія творы: А. Вольскі «Песня мастака»; В. Жуковіч «Каб быў я мастак»; Н. Галіноўская «Мастак».

Завітаем у тэатр (1 г).
Слоўнік: рэжысёр, артыст, дэкаратар, кампазітар.
Матэрыялы. Мастацкія творы: В. Жуковіч «Кампазітар», «Танцорка»; М. Маляўка «Песня».

Захапляемся спортам (1 г).
Слоўнік: трэнер, стадыён, спартыўная зала, басейн.
Матэрыялы. Мастацкія творы: В. Лукша «На секцыі дзю-до»; М. Маляўка «Велагонка»; М. Чарняўскі «Вясёлы крос»; А. Грачанікаў «Гімнаст».

Адпраўляемся ў падарожжа (1 г).
Слоўнік: цягнік, машыніст, праваднік; лётчык, сцюардэса; капітан, матрос.
Матэрыялы. Мастацкія творы: В. Зуёнак «За вагонам бег вагон»; К. Кірыенка «Размова з капітанамі».

У вёсцы (5 г)
Праца ў полі (1 г).
Слоўнік: аграном, механізатар: трактарыст, камбайнёр.
Матэрыялы. Мастацкія творы: М. Маляўка «Аграном»; М. Чарняўскі «Буркатун»; С. Грахоўскі «Адкуль прыйшоў абед?» (урывак); М. Пазнякоў «Мінскі трактар».

Праца на ферме (1 г).
Слоўнік: жывёлавод, аператар машыннага даення, канявод, птушкавод.
Матэрыялы. Мастацкія творы: І. Муравейка «Эх, як добра працаваць!»; Х. Гурыновіч «Маленькая даярка».

Хто лечыць жывёл (1 г).
Слоўнік: ветэрынар.
Матэрыялы. Мастацкія творы: В. Сцяпурка «Хто такі ветэрынар?», «Ці кожны можа стаць ветэрынарам?», «Старажытная прафесія».

Праца на пасецы (1 г).
Слоўнік: пчаляр, пчальнік.
Матэрыялы. Мастацкія творы: Х. Гурыновіч «Мы на пасецы былі»; Я. Бяганская «Юрка і пчолы»; В. Лапцік «На пасецы».

Праца ў лесе (1 г).
Слоўнік: ляснічы, ляснік.
Матэрыялы. Мастацкія творы: Я. Бяганская «Міколкава ялінка»; Д. Слаўковіч «Незвычайная этыкетка».

Новая прафесія: праграміст (1 г)
Слоўнік: камп’ютар, манітор, клавіатура, блок.
Матэрыялы. Мастацкія творы: В. Сцяпурка «Разумная машына», «Хто такі праграміст?», «Работа творчая і адказная».

Школа — пачатак усіх прафесій (3 г)
Прафесія — настаўнік (2 г).
Слоўнік: настаўнік-філолаг, настаўнік біялогіі, хіміі, настаўнік матэматыкі, фізікі, астраноміі.
Матэрыялы. Мастацкія творы: В. Жуковіч «Першая настаўніца»; Э. Агняцвет «Твая настаўніца»; Д. Слаўковіч «Настаўнік».

Паклон вам, настаўнікі (1 г).
Слоўнік: яднаць, здзяйсняць, радаводныя крыніцы.
Матэрыялы. Мастацкія творы: Э. Агняцвет «Буду настаўнікам»; М. Маляўка «Паклон вам, настаўнікі».

Абагульненне (1 г).
Я выбіраю прафесію…
Слоўнік: прафесія, прафесіянал, наўкруг, капры, шахта.
Матэрыялы. Мастацкія творы: Я. Хвалей «Урок працы»; М. Маляўка «Усё пачынаецца з рук»; А. Грачаннікаў «Бацькоўскі парог».

Чаканыя вынікі

Вучні набываюць веды і ўменні:
– адрозніваць старажытныя рамёствы беларусаў;
– называць сучасныя прафесіі і расказваць пра іх;
– будаваць паведамленні на пэўную тэму;
– выказваць свае меркаванні, выкарыстоўваючы ўстойлівыя словазлучэнні;
– самастойна ўдзельнічаць у маўленчых сітуацыях, гульнях;
– выбіраць для самастойнага чытання творы беларускіх аўтараў пэўных жанраў.

Рэкамендуемая літаратура

1. Арлова, Г. П. Беларуская народная педагогіка. — Мінск : «Народная асвета», 1993. — 120 с.
2. Арлова, Г. П. Беларуская народная педагогіка як сродак выхавання вучняў. — Мінск : НІА, 2009. — 144 с.
3. Беларуская дзіцячая літаратура. Хрэстаматыя / аўт.-уклад. М. Ф. Шаўлоўская. — Мінск : Юніпрэс, 2003. — 688 с.
4. Беларуская дзіцячая літаратура. Хрэстаматыя / склад. М. Б. Яфімава, В. М. Ляшук. — Мінск : Вышэйшая школа, 1996. — 656 с.
5. Беларускія прыказкі, прымаўкі, фразеалагізмы / склад. Ф. Янкоўскі. — Мінск : Навука і тэхніка, 1992. — 491 с.
6. Лапіч, К. Г. Нацыянальная самасвядомасць як прадмет сацыялагічнага даследавання // Адукацыя і выхаванне. — 1997. — № 1. — С. 13–21.
7. Лапіч, К. Г. Нацыянальныя каштоўнасці і нацыянальная самасвядомасць // Адукацыя і выхаванне. — 1998. — № 2. — С. 15–20.
8. Ляшук, В. М. І прарастаюць словы. — Мінск : НМЦэнтр, 1997. — 176 с.
9. Раманцэвіч, В. Пачаткі роднае мовы. — Мінск : Навука і тэхніка. — 1993. — 144 с.
10. Сахута, Я. М. Беларускае народнае дэкаратыўна-прыкладное мастацтва. — Мiнск, 1987.
11. Солахаў, А. В. Займальна ад А да Я. — Мінск : Лексіс, 2003. — 260 с.
12. Старжынская, Н. С. Займальны матэрыял па навучанню грамаце. — Мінск : Народная асвета, 1989. — 80 с.
13. Сторажава, Н. А. Мова мая і твая: Вучу дзяцей па-беларуску. — Мінск : Выдавец Ванін, 1993. — 80 с.
14. Яфімава, М. Б. Слова-краска, слова-ззянне… — Мінск : НМЦэнтр, 2000. — 345 с.

В. С. Сцяпурка,
настаўніца вышэйшай катэгорыі
гімназіі г. Белаазёрска Брэсцкай вобл

5 комментариев:

  1. Я ЗАРАЗ ФІНАНСАВАЛЬНА ЗАПАСТАЎЛЯЕ Крэдыт, які я атрымаў ад LFDS. Я хацеў бы паведаміць пра гэта інфармацыяй грамадскасці пра тое, як я ўвайшоў у кантакт з містэрам Бенджамінам пасля таго, як я страціў працу і атрымаў адмову ў пазыцы ў маім банку і іншых фінансавая ўстанова з-за майго крэдытнага бала. Я не магла плаціць зборы сваіх дзяцей. Я быў ззаду па рахунках, які збіраўся выкінуць з дому з-за маёй няздольнасці плаціць арэнду. Менавіта ў гэты перыяд маіх дзяцей забралі ў мяне прыёмныя сем'і. Затым я накіраваўся шукаць сродкі ў Інтэрнэце, дзе я страціў 3670 долараў, якія я пазычыў у сяброў, якіх я сарваў з двух інтэрнэт-крэдытных кампаній. Пакуль я не прачытаў пра: пазыку ў Інтэрнэце (Lfdsloans@outlook.com) дзе-небудзь у Інтэрнэце, усё яшчэ не пераканаў з-за таго, што я перажыў, пакуль мой сваяк, які з'яўляецца духавенствам, таксама не расказаў мне пра існуючую схему пазыкі ў вельмі нізкая працэнтная стаўка 1,9 %% і выдатныя ўмовы пагашэння без штрафу за дэфолт. У мяне няма іншага выбару, як звязацца з імі, што я рабіў праз тэкст + 1-989-394-3740, і містэр Бэнджамін адказаў мне назад. Гэты дзень быў самым лепшым і самым вялікім днём у маім жыцці, які ніколі нельга забыць, калі я атрымаць крэдытнае папярэджанне ў памеры 400 000,00 USD, памер я паступiў. Я эфектыўна выкарыстаў пазыку, каб пагасіць свае даўгі і адкрыць бізнес, і сёння я і мае дзеці так шчаслівыя і выкананы. Вы можаце таксама звязацца з імі па электроннай пошце: (Lfdsloans@outlook.com) WhatsApptext: Даведка: + 1-989-394-3740 Чаму я гэта раблю? Я раблю гэта, каб зэканоміць столькі, хто мае патрэбу ў пазыцы, каб не стаць ахвярай аферыстаў у Інтэрнэце. Дзякуй і Бог дабраславіў вас усіх, я Аляксандр Арцём з парку Гарызонт да н.э., Украіна.

    ОтветитьУдалить
  2. Добры дзень, мяне завуць Хамдала, я дэвелапер з Іарданіі, я б настойліва рэкамендаваў філіял Unicredit у Італіі, калі вы думаеце аб фінансавых рашэннях або пазычаеце грошы. Яны заўсёды прымушалі мяне адчуваць, што я іх адзіны кліент, і час іх чаргі для адказаў быў неверагодна добрым. Я хачу падзякаваць ім за выдатнае абслугоўванне кліентаў і за сродкі праекта ў памеры 3 500 000,00 долараў, якія я атрымаў ад іх. Калі вам патрэбна фінансаванне для бізнесу, асабістага бізнесу, праектаў, інвестыцый і кансалідацыі запазычанасці, звяжыцеся з імі па электроннай пошце ніжэй і паведаміце ім, што я вас накіраваў. Звяжыцеся з імі сёння. Назва кампаніі: філіял Unicredit Італія. Электронная пошта: Unicreditbranchitaly@accountant.com
    WhatsApp ; +393509811524

    ОтветитьУдалить
  3. ГАТОВЫ МАЕ СВЕДЧАННЕ

    Мяне завуць Алі Алааэльдзін з Кувейта, я звязаўся з аддзяленнем Unicredit у Італіі па пазыцы для бізнес-пазыкі ў памеры € 40 000,00, потым мне сказалі, што трэба пагадзіцца на неабходную суму пазыкі, пасля таго, як я зноў рызыкнуў, таму што я так адчайна хацеў стварыць кампанію да найбуйнейшага сюрпрыз, сума пазыкі была дададзена на мой банкаўскі рахунак на працягу 48 гадзін без аніякага ціску, каб атрымаць пазыку. Я быў здзіўлены, таму што я першапачаткова стаў ахвярай афёры! Калі вы зацікаўлены ў атрыманні любой сумы пазыкі і пражываеце ў любой краіне, я раю вам звязацца з філіялам Unicredit Italy па пазыцы па электроннай пошце: Unicreditbranchitaly@accountant.com
    WhatsApp ; +393509811524

    ОтветитьУдалить
  4. Усім добрага дня.
    мяне завуць Махамед Руфаіда з Марока. я жыву ў Беларусі Мінск хацеў падзяліцца невялікім сведчаннем таго, як мне ўдалося атрымаць фінансавы прарыў пасля доўгага часу пакут ад так званых ашуканцаў. Філіял Unicredit у Італіі дапамог мне стаць тым, кім я з'яўляюся зараз, пасля таго, як я атрымаў пазыку ў памеры 125 000,00 долараў ЗША ад службы іх кампаніі, яны законныя, усім трэба з імі працаваць, яны законныя, я ім давяраю, яны законныя, усе звяжыцеся з імі праз гэтыя дэталі

    Адрас электроннай пошты: Unicreditbranchitaly@accountant.com
    WhatsApp ; +393509811524.

    звяжыцеся з імі сёння і пазбаўцеся ад даўгоў і забяспечце фінансавую стабільнасць Філіял Unicredit Італія.

    ОтветитьУдалить
  5. Я жыву ў Францыі і сёння я шчаслівая жанчына, я проста хачу сказаць усім, што вы можаце атрымаць законную пазыку без затрымак, я атрымала пазыку ў памеры 15 000,00 долараў ад гэтай выдатнай кампаніі, яны лепшыя, і ім давяраюць вы можаце звязацца з імі для атрымання любой пазыкі па электроннай пошце: Unicreditbranchitaly@accountant.com або WhatsApp/call: +393509811524 І яны знаходзяцца ў еўрапейскай частцы свету.

    Назва кампаніі: Unicredit
    Unicreditbranchitaly@accountant.com
    WhatsApp ; +393509811524.

    ОтветитьУдалить