Фізхвілінкі

1.Дзве сяброўкі – дзве рукі
Весела працуюць:
Вяжуць, шыюць, ткуць, прадуць,
Мыюць і прасуюць.

Дзве сястрыцы – дзве рукі
Гарады будуюць,
Водзяць у рэйсы цягнікі,
Граюць і друкуюць.

Беляць столь,
Мятуць падлогу,
Асфальтуюць нам дарогу...

Умеюць дошку габляваць,
Чыста бульбу абабраць,
Расчасаць галоўку,
Зашпіліцца лоўка,
І ляпіць, і маляваць,
І ў сшытку літары пісаць.

2.Парсючок салодка  спаў,
Рох – рох – рох.
Ён прачнуўся і сказаў:
Рох – рох – рох.
Мне не трэба на зарадку,
Рох – рох – рох.
Лепш пайду парыю градку,
Рох – рох – рох.
Мыцца не цярплю я дужа,
Рох – рох –рох.
Лепш паплюхаюся ў лужы,
Рох – рох- рох.
Няхай дзеці пазайздросцяць,
Рох – рох – рох.
Запрашаю ўсіх у госці.
Рох – рох – рох
3.Сонца спіць, неба спіць,
Нават вецер не шуміць.
Раннім ранкам сонца ўстала
І прамені ўсім паслала.
Павеяў раптам вецярок,
Неба хмарай завалок.
Дождж па даху грукаціць,
У жалабок вада бяжыць.
Сонейка зайшло за хмару,
І не бачым яго твару.
4.Раз, два, тры, чатыры, пяць:
Ясь грыбы ідзе шукаць.
Там, дзе грыб трапляецца,
Нізка нагінаецца.
А грыбоў у лесе многа,
Раз, два, тры, чатыры, пяць ─
Назбіраў іх ─не падняць!
5.Раз, два, тры, чатыры ─
Зайчык вушкі натапырыў.
Ідзе з лесу воўк – воўк
І зубамі шчоўк – шчоўк.
Ты ж, ваўчына, пачакай!
Як схаваемся ─ шукай!
6.Раз, два, тры, чатыры,
Пяць, шэсць, сем,
Восем, дзевяць, дзесяць.
Выплывае белы месяц!
Хто да месяца дойдзе,
Той і хавацца пойдзе!


Прывітанні і фізкультхвілінкі
на ўроках беларускай мовы і літаратуры

Прывітанні
Вось ужо звінеў званок,
Запрасіў нас на ўрок.
Добры дзень, я вас вітаю,
Да заняткаў запрашаю.
Хай занятак будзе плённым (плодотворным),
І цікавым, і натхнёным (вдохновлённым).
Поспехаў я вам жадаю,
Калі што – я паспрыяю (поспособствую).

Добрае ранне сонцу і птушкам,                 Празвінеў ужо званок,
Добрае ранне сынкам і дачушкам!             Пачынаецца ўрок.
Добрае ранне ўсім добрым людзям.            Прапаную сябраваць
Шчыра вітацца мы ўсе не забудзем!           І ўсім разам працаваць.
Званочкам звонкім урок павітаўся.
Сядзем за парты. Занятак пачаўся!

Прачнуўшыся, сонейку ўсміхніся ласкава і лагодна.
Далонькі-промнікі крані, каб не было халодна.
І добрай раніцы яму ты пажадай хутчэй,
Каб на двары і на душы стала цяплей, святлей.
Матульцы рукі працягні і абдымі хутчэй.
За кожны дзень свайго жыцця душу яе сагрэй.
Ёй рання добрага жадай, пазбавіўшыся сноў,
І падары ёй назаўжды павагу і любоў.
Ты добрай раніцы скажы ўваходзячы ў клас,
Няхай сяброўства назаўжды паселіцца між вас.
Нікому ў свеце не знайсці лепш слоў, каб дзень пачаць.
Цудоўна на пачатку дня дабра ўсім пажадаць.
Ветлівыя словы па-беларуску
Добрай раніцы! – Доброе утро!
Добры дзень! – Добрый день!
Добры вечар! – Добрый вечер!
Дабранач! – Спокойной ночи!
Прывітанне! – Привет!
Да пабачэння! – До свидания!
Да сустрэчы! – До встречи!
Пакуль! – Пока!
Дзякуй! – Спасибо!
Калі ласка! – Пожалуйста!
Прабачце! Даруйце! – Извините!
Прашу прабачэння! – Прошу прощения!
Віншую! – Поздравляю!
Смачна есці! – Приятного аппетита!

Фізкультхвілінкі
Раз, два, тры, чатыры, пяць.
Раз, два, тры, чатыры, пяць
– Я не маю часу спаць
Ясь грыбы ідзе шукаць.
 Там, дзе грыб трапляецца,
Нізка нагінаецца.
А грыбоў у лесе многа
Пасля дожджыку грыбнога.
Раз, два, тры, чатыры, пяць…
Назбіраў іх – не падняць.


Ведаю спачатку – зраблю я зарадку.
Першае заданне – гэта прысяданне…
То сагнуся я ў дугу, то на месцы пабягу.
А пасля прыгожа
Засцілаю ложак.
Чышчу зубы, мыю вушы,
Пяць хвілін стаю пад душам.
Дожджык хвошча па спіне.
Дожджык слухае мяне.

Раз, два, тры, чатыры, пяць –
Тупаем нагамі.
Раз, два, тры, чатыры, пяць –
Пляскаем рукамі.
Раз, два, тры, чатыры, пяць –
Будзем нахіляцца.
Раз, два, тры, чатыры, пяць –
Сядзем зноў займацца.

Устаньце, дзеткі, усміхніцеся,
Зямлі нашай пакланіцеся
За шчаслівы дзень учарашні.
Усе да сонца пацягніцеся,
Улева, управа нахіліцеся,
Верацёнцам пакруціцеся.
Раз прысядзьце, два прысядзьце
І за парты ціха сядзьце.

Як толькі сонейка прачнецца, (устаць з-за парт)
За справы ўміг яно бярэцца! (кругі рукамі)
Разбудзіць сонных дзетак, (пацерці вочкі)
Сагрэе лес, палетак, (абняць сябе за плечы)
Дасць моцы ўсім, хто хворы, ( зрабіць рыўкі рукамі)
І падтрымае ў горы. (паціснуць адзін аднаму рукі)
Я вельмі прашу: "Сонца, (папляскаць у далоні)
Зірні ў наша аконца!”

Сонца шчыра ўсміхнулася. (кругавы рух рукамі)
Мы падняліся, апрануліся, (устаць)
На лыжню ўсе дружна сталі, (рухі лыжніка)
Хутчэй ветрыка памчалі!
Трапна ў цэль страляць мы будзем: (імітавць стрэльбу)
Ні хвілінкі не марудзім! (бег на месцы)
Скажам шчыра: "Мара наша –
Быць як Домрачава … Даша”. (папляскаць у далоні)


1 комментарий:

  1. З таго дня, як я пазнаёмілася з доктарам Уэйлам, мне стала лягчэй. Я тут, каб ацаніць усё добрае, што ён для мяне зрабіў. У мінулым годзе, у 2025 годзе, мой муж хацеў, каб мы развяліся без сваркі. Мы з мужам жылі ў міры і згодзе. Я не ведаю, што з ім здарылася ці што ў нас пайшло не так. Паколькі я хачу міру ў сваім доме, я вырашыла знайсці рашэнне. Таму я расказала сваёй сяброўцы пра сітуацыю, калі мая сяброўка пазнаёміла мяне з доктарам Уэйлам. Мая сяброўка спытала мяне: «Спадзяюся, я памятаю, калі ў яе былі праблемы са сваім мужчынам». Яна сказала, што доктар Уэйл быў тым чалавекам, які дапамог ёй. Яна згадала яшчэ дзвюх сяброў і свайго стрыечнага брата, якія пазнаёмілі іх з доктарам Уэйлам. Яна сказала, што ўсе яны цяпер шчасліва жывуць у сваім шлюбе. Яна сказала, што праца доктара Уэйла на сто адсоткаў дакладная. Калі я звязалася з доктарам Уэйлам, я расказала яму ўсё, што адбываецца ў маім доме. Доктар Уэйл узяў справу ў свае рукі, і я сапраўды аплаціла ўсе матэрыялы для выканання працы. Доктар Уэйл зрабіў гэтую магію, і ўсё было ідэальна. Мой муж адмяніў развод і папрасіў прабачэння за ўсё дрэннае, што ён мне зрабіў. Вы можаце звярнуцца да доктара Уэйла па дапамогу. Яго кантакт: WhatsApp/Viber/Telegram: +2347054019402 АБО электронная пошта: drwalespellhome@gmail.com

    ОтветитьУдалить